У Мінску адзначаць 30-годдзе сястрынскага служэння на тэрыторыі Беларусі

20 лістапада 2018

130.jpg

24 лістапада 2018 года па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбудзецца ўрачысты Агульны сход Саюза сястрыцтваў міласэрнасці Беларускай Праваслаўнай Царквы, прысвечаны 30-годдзю сястрынскага служэння ў Беларусі.

Мерапрыемства адбудзецца ў Духоўна-адукацыйным цэнтры Беларускай Праваслаўнай Царквы (г. Мінск, вул. Зыбіцкая, 25A) з 10: 00 да 18: 00.

Да ўдзелу ў агульным сходзе запрашаюцца духаўнікі і сёстры міласэрнасці (1-2 чалавекі ад арганізацыі). Дэлегацыі ад епархій фарміруюцца на месцах, колькасны састаў дэлегацыі ўзгадняецца з аргкамітэтам сходу па тэлефонах (+37529) 153-88-83 (Вэлком), (+37529) 624-07-63, (+37517) 240-79-73 і электроннай пошце elena@sestra.by.

Аплата праезду і камандзіровачныя выдаткі — за кошт камандзіруючага боку.

Праграма сходу

Sestra.by / Church.by