У Мінску ўшанавалі памяць загінуўшых матацыклістаў

24 верасня 2018

top.jpg

18 верасня — Дзень памяці загінуўшых матацыклістаў. Увечары гэтага дня ў Мінску байкеры традыцыйна наведалі храм-помнік у гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі, дзе адбылася паніхіда, а затым адправіліся за горад, дзе запусцілі нябесныя ліхтарыкі, ушанаваўшы памяць загінуўшых таварышаў.

Вынікі адыходзячага сезона разам з Onliner.by падвёў іерэй Сергій Ляшкевіч, настаяцель Спаса-Праабражэнскага храма ў Астрашыцкім Гарадку і вопытны байкер. Ён падкрэсліў, што традыцыя праводзіць Дзень памяці існуе ўжо не першы год. Спачатку гэта было грамадзянскае памінанне, а затым матацыклісты сталі збірацца на паніхіду ў храме.

— Гэта важна для ўсіх людзей без выключэння — шанаваць памяць сваіх блізкіх — падкрэсліў айцец Сергій. — І для гэтага ў канцы сезону год ад года збіраюцца і прадстаўнікі мотаклубаў, і фрырайдары, нават людзі, якія самі не ездзяць на матацыклах, але таксама хочуць ушанаваць памяць тых, хто не вярнуўся.

Church.by