У Мінску пройдзе цыкл мерапрыемстваў, прымеркаваных да асвячэння першага ў Беларусі храма ў гонар святога ўрача-страстацерпца Яўгенія Боткіна

04 ліпеня 2019

12647260_1509060426066719_7503595227755834806_n.jp...

У рамках Праграмы супрацоўніцтва паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь у горадзе Мінску адбудуцца мерапрыемствы, прысвечаныя асвячэнню першага ў Беларусі храма ў гонар святога праведнага страстацерпца Яўгенія Боткіна, урача.

8 ліпеня ў 15:00 у Доме прэсы (вул. Багдана Хмяльніцкага, 10А) адбудзецца прэс-канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства аховы здароўя, Беларускай Праваслаўнай Царквы і беларускіх гісторыкаў.

12 ліпеня ў 14:00 у канферэнц-зале Мінскай духоўнай акадэміі пройдзе адкрытая навукова-практычная лекцыя «Этычныя выклікі XXI стагоддзя». Лекцыю правядзе кіраўнік Маскоўскага НДІ пульманалогіі, доктар медыцынскіх навук, прафесар, акадэмік Расійскай акадэміі навук Аляксандр Рыгоравіч Чучалін.

Асвячэнне храма ў гонар страстацерпца Яўгенія Боткіна (вул. Чыгуначная, блізу д. 23) адбудзецца 13 ліпеня. Чын асвячэння і Бажэственную літургію ў храме ўзначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Сустрэча Патрыяршага Экзарха ў 9:45.

На богаслужэнні будуць прысутнічаць прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Пасольства Расійскай Федэрацыі, а таксама беларускія ўрачы і студэнты-медыкі.

* * *

Яўген Сяргеевіч Боткін (1865 — 1918) — лейб-медык сям'і апошняга расійскага імператара Мікалая II. У 1917 годзе, пасля падзення манархіі, добраахвотна пайшоў у ссылку разам са святой царскай сям'ёй. Расстраляны ў ноч з 16 на 17 ліпеня 1918 года. Рашэннем Архіерэйскага Сабора Рускай Праваслаўнай Царквы ад 3 лютага 2016 года прылічаны да ліку святых.

Church.by