У Мінску развіталіся са спачылым мітрапалітам Філарэтам: труна з яго целам адпраўлена ў Жыровіцкі манастыр

14 студзеня 2021

top.jpg

Увечары 14 студзеня па завяршэнні богаслужэння мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі здзейсніў у Свята-Духавым кафедральным саборы ліцію па новаспачыламу мітрапаліту Філарэту.

Труна з целам нябожчыка была вынесена з храма, перамешчана ў катафалк і адпраўлена ў Жыровіцкі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр. Менавіта ў гэтай абіцелі заўтра, 15 студзеня, пройдзе пахаванне спачылага. Паводле завяшчання Ганаровага Патрыяршага Экзарха, яго цела аддадуць зямлі на малых брацкіх могілках за алтаром Крыжаўздзвіжанскага храма побач з магілай старца схіархімандрыта Мітрафана (Ільіна).

Уладыка Веніямін яшчэ раз заклікаў усіх верных дзяцей Беларускай Праваслаўнай Царквы да малітвы за нябожчыка.

Любячая ўладыку паства павялічыла сваё келейнае правіла чытаннем Псалтыры, заупакойных канонаў, акафіста аб памерлым і асаблівай малітвы.

У дні развітання і асабліва на працягу 40-дзённага памінання і далей благаслаўляецца тварыць кароткія малітвы на працягу дня (пра сябе або ўслых): «Упакой, Госпадзі, душу спачылага раба Твайго, памерлага днямі мітрапаліта Філарэта», або поўную: «Упакой, Госпадзі, душу спачылага раба Твайго, памерлага днямі мітрапаліта Філарэта, і выбач яму ўсякае саграшэнне свядомае і несвядомае, і спадобі Царства Нябеснага».

Нагадаем, што ў дзень пахавання блажэннаспачылага Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, 15 студзеня 2021 года, у храмах і манастырах пройдуць памінальныя богаслужэнні, якія завершацца пахавальным звонам.

Асаблівыя заўпакойныя вызначана здзейсніць 20 студзеня (9-ы дзень) і 20 лютага (40-ы дзень).

Малітва аб упакаенні Высокапраасвяшчэннейшага мітрапаліта Філарэта (для хатняга/келейного правіла) апублікавана на афіцыйным сайце Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Сhurch.by 

Фотарэпартаж