У Мінску адбудзецца I-ы моладзевы міжканфесійны фестываль-выстава «Велікодны куліч»

17 красавіка 2017

top.jpg

18 красавіка 2017 года (аўторак) у Храме-помніку ў гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі (горад Мінск, вуліца Каліноўскага, 121) адбудзецца I моладзевы міжканфесійны фестываль-выстава «Велікодны куліч», галоўнай мэтай якога з'яўляецца кансалідацыя намаганняў па захаванні сапраўдных хрысціянскіх духоўна-маральных каштоўнасцяў, папулярызацыя традыцый хрысціянскай міласэрнасці і дабрачыннасці, духоўна-маральнай асветы.

Святочныя мерапрыемствы «Велікоднага куліча», прысвечаныя Светламу Хрыстоваму Уваскрасенню, пройдуць з удзелам валанцёраў БРСМ «Добрае Сэрца» з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама ганаровых гасцей фестывалю-выставы: мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі; біскупа Юрыя Касабуцкага, вікарнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-Каталіцкай Царквы; настаяцеля прыхода ў гонар Усіх святых протаіерэя Фёдара Поўнага; члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, першага сакратара ЦК ГА «БРСМ» Андрэя Белякова; дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Марзалюка; Старшыні праўлення ГА «Беларускі фонд міру», дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Максіма Місько.

13.15 — 13.45 (Алея маладажонаў)

Удзельнікі I моладзевага міжканфесійнага фестывалю-выставы працягнуць традыцыю высаджваць дрэвы ў гонар памятных падзей. Прадстаўнікі валанцёрскага руху абласцей і горада Мінска, духавенства і дэпутацкага корпуса высадзяць недалёка ад Храма-помніка восем «Велікодных дрэў» і ўпрыгожаць іх святочнымі пісанкамі, вырабленымі моладдзю.

14.00 — 14.30 (Храм-помнік)

У Белай зале Храма-помніка абласныя (Мінская гарадская) арганізацыі ГА «БРСМ» размесцяць выставу лепшых аўтарскіх велікодных кампазіцый, пісанак, кулічоў, творчых фотаработ, малюнкаў дзяцей і моладзі з усёй Беларусі. Тут жа адбудуцца прэзентацыя экспазіцый і конкурсных работ, конкурс на лепшы куліч і дэгустацыі велікодных кулічоў.

У імправізаванай майстэрні для мінчан і гасцей беларускай сталіцы майстры па рукадзеллі з усіх рэгіёнаў Беларусі правядуць індывідуальныя майстар-класы па вырабе велікодных кампазіцый, вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

14.30 — 16.00 (Белая зала Храма-помніка)

Міжканфесійны «Адкрыты дыялог» на тэму «Царква і моладзь: разуменне або моўны бар'ер» стане адным з цэнтральных мерапрыемстваў фестывалю-выставы «Велікодны куліч».

«Адкрыты дыялог» пройдзе ў фармаце чаявання. За кубкам чаю з кулічом эксперты актуальнай дыскусіі адкажуць на пытанні, што хвалююць юнакоў і дзяўчат: Як дапамагчы моладзі не збіцца з правільнага шляху? Навошта людзі ходзяць у царкву? Якія асаблівасці духоўнай культуры сучаснай моладзі? У чым адрозненне ў святкаванні праваслаўнай і каталіцкай Пасхі? Чаму святкаванне Вялікадня мае кожны год розную дату па календары, а Ражджаство Хрыстова заўсёды ў адзін і той жа дзень? Якія стравы лічацца традыцыйна велікоднымі і як правільна накрыць святочны стол? Што сімвалізуе сабой Велікодны куліч? Як растлумачыць традыцыю фарбаваць на Вялікдзень яйкі ў чырвоны колер? і інш. Тон дыскусіі задасць галоўны спікер «Адкрытага дыялогу» — айцец Фёдар.

16.00 — 16.30

Урачыстая цырымонія ўручэння падзяк Беларускай Праваслаўнай Царквы і Рымска-Каталіцкай Царквы ў Беларусі за асаблівы ўклад у духоўна-маральнае выхаванне падрастаючага пакалення завершыць фестываль-выставу «Велікодны куліч». Самыя актыўныя ўдзельнікі валанцёрскага руху БРСМ «Добрае Сэрца» будуць адзначаны імяннымі падзякамі мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і мітрапаліта Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-Каталіцкай Царквы арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

Арганізатарамі «Велікоднага куліча» выступаюць Грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Беларуская Праваслаўная Царква і Рымска-Каталіцкая Царква ў Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы Апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага прэс-цэнтра Рэспублікі Беларусь.

У гэтым годзе Пасха ў каталікоў і праваслаўных супала. Свята Светлага Хрыстовага Уваскрасення вернікі адзначылі 16 красавіка.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся, калі ласка,

Наталля, 222 36 81, +375 29 7 76 12 16, +365 44 7 51 65 76, + 375 25 601 21 39.

Church.by