У Мінску адбудзецца Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная памяці мітрапаліта Нікадзіма (Ротава)

15 ліпеня 2019

mNicodimRotov_Conf.jpg

15 кастрычніка 2019 года спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Высокапраасвяшчэннейшага Нікадзіма (Ротава, 1929 — 1978), мітрапаліта Ленінградскага і Наўгародскага, Патрыяршага Экзарха Заходняй Еўропы.

Мітрапаліт Нікадзім (Ротаў) увайшоў у гісторыю Рускай Праваслаўнай Царквы як выдатны іерарх ХХ стагоддзя, які выхаваў цэлую плеяду архіерэяў і святароў, якія нясуць цяпер адказныя послухі ў Праваслаўнай Царкве па ўсім свеце. Адным з бліжэйшых вучняў незабыўнага мітрапаліта Нікадзіма з'яўляецца цяперашні Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы — Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

Неацэннай заслугай мітрапаліта Нікадзіма можна лічыць шырокае сведчанне аб Праваслаўі па ўсім свеце, якое здзяйснялася ва ўмовах прыгнёту Рускай Царквы з боку савецкіх уладаў у ХХ стагоддзі. У 2018 годзе споўнілася 55 гадоў з часу яго знаходжання на Мінскай кафедры ў жніўні-кастрычніку 1963 года.

Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у горадзе Мінску 15-16 кастрычніка 2019 года адбудзецца Міжнародная канферэнцыя «Мітрапаліт Нікадзім: шлях служэння Царкве», прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння мітрапаліта Нікадзіма (Ротава).

Арганізатарамі канферэнцыі з'яўляюцца: Беларускі Экзархат Маскоўскага Патрыярхату, міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла», Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Інстытут тэалогіі БДУ.

Мэтай дадзенай канферэнцыі з'яўляецца асвятленне шматграннага царкоўнага служэння мітрапаліта Нікадзіма, яго міжнароднай і міжканфесійнай дзейнасці, асэнсаванне яго багаслоўскай і літургічнай спадчыны. Асаблівая ўвага на канферэнцыі будзе нададзена ўспамінам сучаснікаў мітрапаліта Нікадзіма.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца архіерэі і святары, чыё царкоўнае служэнне было непасрэдна звязана з асобай мітрапаліта Нікадзіма, а таксама прадстаўнікі інаслаўных канфесій, навуковай і культурнай грамадскасці, выкладчыкі, аспіранты і студэнты дзяржаўных і царкоўных устаноў адукацыі.

Канферэнцыя адкрыецца памінальным набажэнствам у дзень нараджэння мітрапаліта Нікадзіма 15 кастрычніка і далей пройдзе ў фармаце пленарнага пасяджэння і працы круглага стала на тэму: «Мітрапаліт Нікадзім (1929 -1978): погляд сучаснікаў». Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў.

Удзел у канферэнцыі мяркуецца ў фармаце прывітальнага слова (рэгламент выступлення — 5 хвілін), пленарнага даклада (рэгламент выступлення — 15 хвілін), даклада на круглым стале (рэгламент выступлення — 10 хвілін).

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 15 верасня 2019 года накіраваць у адрас аргкамітэта заяўку на ўдзел і тэкст даклада. Фармат старонкі А4, шрыфт 14 Times New Roman, інтэрвал адзінарны, абзацны водступ — 1,25 см, Палі: верхняе, ніжняе — 2 см, левае — 3 см, правае — 1 см. Алфавітны спіс выкарыстаных крыніц, аформлены паводле патрабаванняў ВАК, — у канцы артыкула, спасылкі ў тэксце ў квадратных дужках у адпаведнасці з нумарацыяй спісу.

Узор заяўкі для удзелу ў канферэнцыі (Word) >>

Заяўкі на ўдзел ў канферэнцыі просьба накіроўваць на электронны адрас Аргкамітэта: mitropolit_nicodim90@mail.ru.   

Кантактныя тэлефоны:

+375 29 664 61 38 — іерэй Святаслаў Рагальскі, старшыня МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла»

+375 29 568 17 14 — Сяргей Іосіфавіч Шатраўскі, прарэктар па навуковай рабоце Інстытута тэалогіі БДУ

Пасля прыняцця заяўкі аргкамітэтам на адрас удзельніка будзе выслана афіцыйнае запрашэнне і праграма працы канферэнцыі.

Church.by