У Мінску адбылася штогадовая дабрачынная акцыя «Ангел Ражджаства»

31 студзеня 2019

top.jpg

29 студзеня 2019 года завяршылася дабрачынная акцыя «Ангел Ражджаства», арганізаваная Міжнародным Грамадскім аб'яднаннем «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» пры ўдзеле духоўна-адукацыйнага праекта «Логас» гімназіі № 11 горада Мінска ў рамках рэспубліканскай акцыі «Дзеці-дзецям».

Дабрачынная ініцыятыва стартавала ў дні Ражджэственскага посту і аб'яднала намаганні навучэнцаў у Каляднай дабрачыннай місіі. У ходзе акцыі навучэнцамі былі сабраны падарункі для дзяцей, якія маюць патрэбу ў асаблівым клопаце.

Прыгатаваныя сваімі рукамі і святочна аформленыя вырабы, канцылярскія тавары, прадметы першай неабходнасці былі перададзены выхаванцам цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Першамайскага раёна горада Мінска.

Дабрачынная акцыя ў гэтым годзе прайшла пры арганізацыйным удзеле службы па сувязях з грамадскасцю Інстытута тэалогіі БДУ (начальнік службы — Алена Валер'еўна Дзмітрыева) і тэатра «Батлейка» пры Хрысціянскім адукацыйным цэнтры імя святых Мяфодзія і Кірыла (мастацкі кіраўнік — Лізавета Міхайлаўна Ліпай). Пасля канцэртнай праграмы, падрыхтаванай навучэнцамі 4-га класа гімназіі № 11 (мастацкі кіраўнік — Наталля Уладзіміраўна Табатадзэ), акцёрская група тэатра «Батлейка» ў складзе студэнтаў Інстытута тэалогіі Ганны Чырыкавай, Ягора Буяўца і валанцёра Канстанціна Панько прадставіла спектакль пра важнасць добрых спраў, пасля чаго навучэнцы гімназіі ўручылі выхаванцам цэнтра прывезеныя падарункі.

1.jpg

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2.jpg

 

 

 

 

 

 

 

 

3.jpg

 

 

 

 

 

 

4.jpg

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Хрысціянскі адукацыйны цэнтр / Church.by