У Мінску адбылося адкрыццё выставы жывапісу сербскай манахіні Марыі (Анціч) «Святыя навамучанікі Ясенавацкія ў святле Уваскрасення»

12 лістапада 2024

top.jpg

11 лістапада 2024 года ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставы жывапісу Сербскай манахіні Марыі (Анціч) «Святыя навамучанікі Ясенавацкія ў святле Уваскрасення».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел: намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сербіі ў Беларусі Іліна Вукайлавіч, дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Варапаеў, дырэктар Музея ахвяр генацыду ў Бялградзе Божан Арбуцін, прадстаўнікі дзяржорганаў, дыпкорпуса, духавенства, беларускай грамадскасці.

Выступаючы на адкрыцці выставы, намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч адзначыў культурную і духоўную блізкасць, сяброўства і высокую ступень узаемнай павагі беларускага і сербскага народаў, іх беражлівыя адносіны да сваёй гісторыі і памяці суайчыннікаў, якія аддалі жыцці за свабоду і незалежнасць Радзімы.

Сербская мастачка манахіня Марыя (Анціч) стварыла свае карціны ў перыяд з лістапада 2017 па чэрвень 2022 года, будучы ў жаночым манастыры Нараджэння святога Іаана Хрысціцеля ў вёсцы Ясенавац. Манастыр знаходзіцца на месцы, дзе ў гады вайны размяшчаўся аднайменны канцлагер.

belta.by/Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok