У Мінску завяршылася штогадовая дабрачынная акцыя «Ангел Ражджаства»
25 студзеня 201825 студзеня 2018 года завяршылася дабрачынная акцыя «Ангел Ражджаства», арганізаваная Міжнародным грамадскім аб'яднаннем «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» пры ўдзеле духоўна-адукацыйнага праекта «ЛОГАС» гімназіі № 11 горада Мінска ў рамках рэспубліканскай акцыі «Дзеці — дзецям».
Дабрачынная ініцыятыва стартавала ў дні Ражджэственскага посту і аб'яднала намаганні вучняў у дабрачыннай місіі. У ходзе акцыі навучэнцамі былі сабраны падарункі для дзяцей, якія маюць патрэбу ў асаблівым клопаце.
Прыгатаваныя сваімі рукамі і святочна аформленыя вырабы, канцылярскія тавары, прадметы першай неабходнасці былі перададзены выхаванцам Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Першамайскага раёна сталіцы.
У дабрачыннай акцыі ў гэтым годзе актыўна ўдзельнічаў тэатр «Батлейка» пры Хрысціянскім адукацыйным цэнтры імя святых Мяфодзія і Кірыла (мастацкі кіраўнік — Лізавета Ліпай). Акцёрская група тэатра ў складзе Івана Ярашэвіча, Ганны Чырыкавай і Лізаветы Ліпай прадставіла спектакль «Нябесны госць» па матывах аднайменнай аповесці Барыса Ганага. З гэтай пастаноўкай тэатр наведаў на Святках таксама ДУА «Яслі-сад № 239» Партызанскага раёна Мінска і прыняў удзел у свяце — экалагічным фэсце «Щчадрэц на раёне», арганізаваным прыходам храма свяціцеля Мікалая Японскага.
Хрысціянскі адукацыйны цэнтр / Church.by