У Мінскай духоўнай акадэміі пачаліся уступныя экзамены ў аспірантуру і магістратуру
22 ліпеня 202120 ліпеня 2021 года ў Мінскай духоўнай акадэміі пачаліся ўступныя іспыты ў аспірантуру і магістратуру.
Рэктар акадэміі іераманах Афанасій (Сакалоў) здзейсніў у храме свяціцеля Кірыла Тураўскага малебен перад пачаткам добрай справы.
У храме маліліся абітурыенты і члены прыёмнай камісіі.
Са словам настаўлення да прысутных звярнуўся старшыня камісіі па аналізе і ўдасканаленні вучэбна-выхаваўчага працэсу ў духоўных навучальных установах Беларускага Экзархату епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый.
Агульная колькасць абітурыентаў у 2021 годзе — 28 чалавек, з іх у магістратуру паступае 18, у аспірантуру — 10.