У Мінскай духоўнай акадэміі пачаўся новы навучальны год

04 верасня 2019

48666315866_b642659edc_b.jpg

У Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска 1 верасня адбыўся ўрачысты малебен з нагоды пачатку новага навучальнага года.

Богаслужэнне здзейсніў старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін у саслужэнні прадстаўнікоў адміністрацыі Мінскай духоўнай акадэміі ў свяшчэнным сане і клірыкаў Свята-Духава кафедральнага сабора. На малебне прысутнічалі адміністрацыя, выкладчыкі і студэнты Мінскай духоўнай акадэміі, а таксама прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

3 верасня рэктар архімандрыт Сергій (Акімаў) узначаліў пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі.

У ходзе пасяджэння быў зацверджаны план работы Вучонага савета на 2019/2020 навучальны год. Таксама савет зацвердзіў размеркаванне вучэбнай нагрузкі выкладчыкаў кафедр на 2019/2020 навучальны год і тыпавы расклад заняткаў у магістратуры і аспірантуры на восеньскі семестр 2019/2020 навучальнага года.

У завяршэнне былі разгледжаны бягучыя пытанні жыцця акадэміі.

МінДА / Church.by