У Мінскай духоўнай акадэміі адкрылася фотавыстаўка «Беларускі Экзархат: 30 гадоў гісторыі»

29 верасня 2019

top.jpg

29 верасня 2019 года ў Мінскай духоўнай акадэміі адкрылася фотавыстаўка «Беларускі Экзархат: 30 гадоў гісторыі». Цырымонію адкрыцця выстаўкі ўзначалілі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату; мітрапаліт Віленскі і Літоўскі Інакенцій; мітрапаліт Белацаркоўскі і Багуслаўскі Аўгусцін; Дзмітрый Фёдаравіч Мезенцаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

У экспазіцыю ўвайшло каля 200 фотаздымкаў, якія адлюстроўваюць гісторыю Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату ад яго стварэння да нашых дзён.

Крыніцы фотаматэрыялаў: архівы фотаслужбы Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі,«Часопіса Маскоўскай Патрыярхіі», прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, БелТА, Мінскай епархіі, Гродзенскай епархіі, Брацтва святога Архістратыга Міхаіла, храма роўнаапостальнай Марыі Магдаліны ў Мінску; асабісты архіў архіепіскапа Арыстарха (Станкевіча).

Аўтары фота: святар Ігар Палкін, Абадоўскі А., Амеліна Т., Вараў А., Уласаў С., Дубатоўка А., Калашнікаў В., Камінскі І., Кнаус А., Карнюшын В., Мізей А., Папко В., Петрашкевіч А., Пятроў М., Пугач А., Сянцоў А., Суцягін У., Хадакоў У.

Church.by

Фотарэпартаж