У Мінскай духоўнай акадэміі пройдзе міжнародная канферэнцыя «Соцыум і хрысціянства»

21 студзеня 2019

top.jpg

26-28 студзеня 2019 года на базе Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Соцыум і хрысціянства».

Арганізатары канферэнцыі:

  • Мінская духоўная акадэмія, кафедра апалагетыкі
  • Беларускі дзяржаўны універсітэт, эканамічны факультэт, кафедра міжнароднага менеджменту, кафедра тэарэтычнай і інстытуцыйнай эканомікі
  • Інстытут тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
  • Еўрапейская даследчая асацыяцыя «Oikonomos»
  • Грамадскае дабрачыннае аб'яднанне «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства "Матуля"».

Месца правядзення: Мінск, вул. Зыбіцкая, 27 (станцыя метро «Няміга»).

Напрамкі работы канферэнцыі (плануемыя секцыі):

  • Хрысціянскае асэнсаванне сацыяльна-эканамічнага жыцця
  • Нетрадыцыйная рэлігійнасць у сучасным свеце
  • Хрысціянскае разуменне маральнасці і права
  • Хрысціянскае стаўленне да пытанняў аховы здароўя, адукацыі, сацыяльнага служэння
  • Хрысціянскае разуменне сацыяльнай рыначнай гаспадаркі
  • Хатняя гаспадарка ў сацыяльнай рыначнай эканоміцы
  • Пытанні развіцця эканамічных інстытутаў
  • Карпаратыўная сацыяльная адказнасць
  • Хрысціяне і сацыяльныя пытанні ў мастацкіх творах
  • Развіццё хрысціянскай культуры.

МінДА / Church.by