У Мінскай духоўнай акадэміі адбыліся II Чытанні памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча

11 мая 2018

top.jpg

10 мая 2018 года ў Мінскай духоўнай акадэміі прайшла Навукова-практычная канферэнцыя «II Чытанні памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча (1792-1852): гісторыка, археографа, археолага».

Арганізатарам форуму выступіла кафедра царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі.

Праца канферэнцыі пачалася пленарным пасяджэннем, у пачатку якога прарэктар па навуковай рабоце, загадчык кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін акадэміі дацэнт А. В. Слесараў прадставіў удзельнікам форуму зборнік матэрыялаў навукова-практычнай канферэнцыі «I Чытанні памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча (1792-1852): гісторыка, археографа, археолага», якая праходзіла ў сценах акадэміі 18 мая 2017 года.

Па завяршэнні пленарнага пасяджэння ўдзельнікі канферэнцыі наведалі выставу «І. І. Грыгаровіч. Навуковец. Асветнік. Святар», арганізаваную ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. Экскурсію па выставе правяла дырэктар архіва-музея А. В. Запартыка.

Затым у рамках чытанняў прайшлі тэматычныя секцыі «Гісторыя Хрысціянскай Царквы», «Праваслаўная Царква на беларускіх землях у XIX ст.», «Руская Праваслаўная Царква ў XX–XXI стст.», «Багаслоўска-літургічная традыцыя Праваслаўнай Царквы», а таксама секцыя завочнага ўдзелу.

У рабоце форуму прынялі ўдзел 39 дакладчыкаў, якія прадстаўлялі Мінскую духоўную акадэмію, Мінскую духоўную семінарыю, Інстытут тэалогіі імя святых Кірыла і Мяфодзія Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Мінскую духоўную семінарыю, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя Максіма Танка, Брэсцкі дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт.

МінДА / Church.by