У Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца штогадовая навуковая канферэнцыя «Царкоўная навука ў пачатку трэцяга тысячагоддзя: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця»
25 верасня 202116 лістапада 2021 года ў Мінскай духоўнай акадэміі пройдзе VI навуковая канферэнцыя «Царкоўная навука ў пачатку трэцяга тысячагоддзя: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця».
У рамках канферэнцыі адбудзецца пленарнае пасяджэнне і праца тэматычных секцый пад кіраўніцтвам выкладчыкаў Мінскай духоўнай акадэміі.
Праблемнае поле канферэнцыі:
- Актуальныя праблемы сучаснай біблеістыкі
- Актуальныя праблемы сучаснага багаслоўя
- Актуальныя праблемы сучасных міжправаслаўных адносін
- Актуальныя праблемы сучаснай царкоўна-гістарычнай навукі
- Метадалагічныя праблемы вывучэння нетрадыцыйнай рэлігійнасці
- Актуальныя праблемы сучаснага рэлігіязнаўства.
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца выкладчыкі і студэнты свецкіх і духоўных вышэйшых навучальных устаноў, спецыялісты ў галіне багаслоўя, філасофіі, гісторыі, рэлігіязнаўства і іншых гуманітарных дысцыплін.
Месца правядзення: вул. Зыбіцкая, 27, г. Мінск, Беларусь, 220030. Мінская духоўная акадэмія.
Формы ўдзелу: вочная, дыстанцыйная.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская і руская.
Рэгламент выступленняў: да 20 хвілін у пленарным выступленні, да 10 хвілін у секцыйным.
Тэзісы дакладаў і заяўкі ўдзельнікаў па дададзенай форме прымаюцца да 8 лістапада 2021 года па адрасе: minda.confernce@gmail.com
Тэлефон для даведак: +375 25 902 18 92.
Больш падрабязная інфармацыя змяшчаецца ў інфармацыйным пісьме.