У Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца прэзентацыя кнігі аб храме ў Сынкавічах

03 кастрычніка 2017

top.jpg

4 кастрычніка 2017 года адбудзецца прэзентацыя кнігі протадыякана Паўла Бубнова «Крэпасць Духа: гісторыя і сучаснасць праваслаўнага прыхода храма святога Архістратыга Міхаіла ў Сынкавічах».

Кніга прысвечана адной з жамчужын праваслаўнага дойлідства Беларусі — храму святога Архістратыга Божага Міхаіла ў вёсцы Сынкавічы Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Паходжанне, гісторыя і архітэктурныя асаблівасці гэтага храма ўжо больш стагоддзя з'яўляюцца прадметам дыскусій сярод гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў і архітэктараў.

Месца правядзення: Біблейскі кабінет Мінскай духоўнай акадэміі (3 паверх).

Пачатак мерапрыемства: 17:00.

МінДА / Church.by