У Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца прэзентацыя зборніка публікацый вядомага беларускага дзеяча Вячаслава Багдановіча (1878-1939)
14 верасня 201919 верасня 2019 года кафедра царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі правядзе прэзентацыю кнігі «Вячаслаў Багдановіч. Царква і дзяржава: выбраныя артыкулы і прамовы» (Мінск, 2019).
Кніга ўключае выбраныя публікацыі розных гадоў вядомага беларускага праваслаўнага дзеяча, сенатара парламента Польскай Рэспублікі двух скліканняў і актыўнага прыхільніка захавання кананічнага адзінства Рускай Праваслаўнай Царквы В. В. Багдановіча (1878 — 1939?). У зборнік увайшлі артыкулы, прысвечаныя стану Праваслаўнай Царквы ў міжваеннай Польшчы, тэксты выступленняў у Сенаце, публікацыі гістарычнага, палітычнага і літаратуразнаўчага характару, а таксама ўспаміны аўтара.
Падчас правядзення прэзентацыі плануецца выступленне складальніка зборніка, перакладчыка з польскай мовы, аўтара прадмовы і каментарыяў дацэнта кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта А. С. Горнага.
Месца правядзення: г. Мінск, вул. Зыбіцкая, 27 (ст. метро «Няміга»). Мінская духоўная акадэмія, Біблейскі кабінет (3 паверх).
Пачатак мерапрыемства: 17.00.