У Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца выстаўка «Сэрца мілуючае», прысвечаная 85-годдзю мітрапаліта Філарэта

10 снежня 2020

ex.png

У Мінскай духоўнай акадэміі з 15 снежня 2020 года па 31 студзеня 2021 года пройдзе выстаўка «Сэрца мілуючае», прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння, 55-годдзю архіерэйскай хіратоніі і 45-годдзю ўзвядзення ў сан мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Адкрыццё выстаўкі з прычыны складанай эпідэмічнай сітуацыі пройдзе ў закрытым фармаце 15 снежня а 15:00. Плануецца, што мерапрыемства ўзначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Арганізатары выстаўкі — бібліятэка Мінскай духоўнай акадэміі і прыход храма святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў горадзе Мінску.

Выстаўка прадстаўлена кніжнай экспазіцыяй літаратурных прац мітрапаліта Філарэта, выпушчаных у розныя гады служэння на Беларускай зямлі, экспазіцыяй прадукцыі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і РУП «Белпошта», прысвечаных іерарху, а таксама шырокай стэндавай экспазіцыяй фотаматэрыялаў аб жыцці і дзейнасці Патрыяршага Экзарха, якія раней не публікаваліся.

Выстаўка будзе даступная ў буднія дні з 9:00 да 19:00, за выключэннем двунадзесятых царкоўных святаў і дзяржаўных выхадных дзён, у бібліятэцы Мінскай духоўнай акадэміі па адрасе: вул. Зыбіцкая, 25. Уваход вольны.

Падрабязная інфармацыя пра час працы выстаўкі даступная на сайтах www.libr.minda.by, nevsky.by і па тэлефоне +375 17 379 63 26.

Church.by