У МінДА адбылася штогадовая Міжнародная навуковая канферэнцыя «Царкоўная навука ў пачатку трэцяга тысячагоддзя: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця»

17 лістапада 2021

top.jpg

16 лістапада 2021 года ў Мінскай духоўнай акадэміі адбылася VI Міжнародная навуковая канферэнцыя «Царкоўная навука ў пачатку трэцяга тысячагоддзя: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця».

Названы форум з'яўляецца адным з важнейшых навуковых мерапрыемстваў, якія штогод арганізуюцца ў Мінскай духоўнай акадэміі.

Мадэратарамі пленарнага пасяджэння выступілі рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Афанасій (Сакалоў), прарэктар па навукова-багаслоўскай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі Аляксандр Валер'евіч Слесараў, прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі іерэй Віктар Кулага.

Адкрыў працу канферэнцыі архімандрыт Афанасій (Сакалоў), які ў прывітальным слове акрэсліў асноўныя напрамкі развіцця акадэміі і распавёў аб існуючых традыцыях навуковага жыцця. Таксама архімандрыт Афанасій уручыў дыплом кандыдата багаслоўя выпускніку Мінскай духоўнай акадэміі Гіндрэнасу Андрусу Валдасовічу, які абараніў дысертацыю 21 чэрвеня 2021 года на пасяджэнні Кандыдацкай дысертацыйнай рады.

Далей прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі А. В. Слесараў распавёў аб парадку правядзення форуму.

Першым дакладчыкам на пленарным пасяджэнні стаў кандыдат багаслоўя, выпускнік Мінскай духоўнай акадэміі Гіндрэнас Андрус Валдасовіч, які выступіў з паведамленнем на тэму «Асноўныя напрамкі развіцця духоўнай адукацыі ў Заходняй Беларусі міжваеннага перыяду (1919-1939)».

Кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры царкоўнай гісторыі Пензенскай духоўнай семінарыі, супрацоўнік Пензенскага епархіяльнага ўпраўлення Арыстава Кіра Георгіеўна агучыла даклад «Дзейнасць свяшчэннамучаніка Іаана (Помера) па захаванню кананічнага статусу Латвійскай Праваслаўнай Царквы ў міжваенны перыяд».

Кандыдат гістарычных навук, прафесар, загадчыца кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі, дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Цяплова Валянціна Анатольеўна прадставіла даклад «Мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў) і адраджэнне царкоўнай гісторыі ў духоўных школах Беларусі».

Пасля агульнага фота ў акадэмічным храме праца канферэнцыі прайшла ў секцыях «Актуальныя праблемы сучаснай біблеістыкі», «Актуальныя праблемы сучаснага багаслоўя», «Актуальныя праблемы гісторыі Рускай Праваслаўнай Царквы ў X – XIX стагоддзях», «Актуальныя праблемы гісторыі Рускай Праваслаўнай Царквы ў XX стагоддзі», «Актуальныя праблемы сучаснага рэлігіязнаўства» і «Актуальныя пытанні царкоўна-практычных дысцыплін». Праца тэматычных секцый праводзілася пад кіраўніцтвам выкладчыкаў Мінскай духоўнай акадэміі.

Сёлета ўдзельнікамі канферэнцыі сталі выкладчыкі, аспіранты, магістранты і студэнты духоўных і свецкіх навучальных устаноў. Акрамя прадстаўнікоў акадэміі, з навуковымі дакладамі выступілі прадстаўнікі Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры імя св. Кірыла і Мяфодзія (г. Масква), Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі (г. Санкт-Пецярбург), Стрэчанскай духоўнай акадэміі (г. Масква), Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (г. Мінск), Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна (г. Брэст), Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (г . Гродна), Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (г. Полацк), Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта (г. Брэст), Інстытута гісторыі НАН Беларусі (г. Мінск), Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі (г. Мінск), Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі (г. Мінск), Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы (г. Мінск), Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (г. Мінск), Інстытута менеджменту спорту і турызму (г. Мінск), Інстытута тэалогіі імя св. Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (г. Мінск), Пензенскай духоўнай семінарыі (г. Пенза), Смаленскай праваслаўнай духоўнай семінарыі (г. Смаленск), Мінскай духоўнай семінарыі (аг. Жыровічы).

У рамках канферэнцыі прагучала 75 дакладаў.

Па выніках канферэнцыі выдавецтва Мінскай духоўнай акадэміі плануе выпусціць зборнік матэрыялаў.

МінДА/Church.by