У Мінскай духоўнай акадэміі адбылася III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Соцыум і хрысціянства»

29 студзеня 2019

top.jpg

26-28 студзеня 2019 года ў Мінскай духоўнай акадэміі адбылася III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Соцыум і хрысціянства», у якой прынялі ўдзел навукоўцы з Беларусі, Расіі і Грузіі.

Арганізатарамі навуковага форуму выступілі: Мінская духоўная акадэмія; кафедра міжнароднага менеджменту і кафедра тэарэтычнай і інстытуцыйнай эканомікі эканамічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта; Еўрапейская даследчая асацыяцыя «Oikonomos»; грамадскае дабрачыннае аб'яднанне «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства "Матуля"»; Інстытут тэалогіі БДУ.

З уступнымі словамі да ўдзельнікаў звярнуліся арганізатары і старшыні секцый: першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Далгаполаў; Сяргей Уладзіміравіч Лукін (доктар эканамічных навук, загадчык кафедры міжнароднага менеджменту эканамічнага факультэта БДУ, старшыня асацыяцыі «Oikonomos»); Ларыса Аркадзьеўна Мартынава (член праўлення грамадскага дабрачыннага аб'яднання «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства "Матуля"», старшы выкладчык кафедры псіхалогіі і ўпраўлення Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі); Ларыса Аляксандраўна Густова-Рунцо (доктар мастацтвазнаўства, дацэнт, прафесар БДУКІМ, прафесар БДАМ).

Затым адбылося пленарнае пасяджэнне, пасля чаго ўдзельнікі канферэнцыі працягнулі працу ў секцыях: «Хрысціянскае разуменне сацыяльнай рыначнай гаспадаркі. Пытанні развіцця эканамічных інстытутаў», «Хрысціянскае стаўленне да пытанняў аховы здароўя, адукацыі, сацыяльнага служэння», «Хрысціянскае асэнсаванне сацыяльна-эканамічнага жыцця. Хрысціянскае разуменне маральнасці і права. Развіццё хрысціянскай культуры», «Нетрадыцыйная рэлігійнасць у сучасным свеце».

У канферэнцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі Мінскай духоўнай акадэміі, выкладчыкі і студэнты шэрагу ВНУ Беларусі.

МінДА / Church.by