У Мінскай духоўнай акадэміі прайшла лекцыя прафесара касмалогіі Портсмутскага ўніверсітэта

20 кастрычніка 2017

top.jpg

17 кастрычніка 2017 года ў Мінскай духоўнай акадэміі выступіў прафесар касмалогіі і квантавай фізікі Інстытута космасу і гравітацыі Портсмутскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія), навуковы супрацоўнік Інстытута праваслаўных хрысціянскіх даследаванняў (Кембрыдж, Вялікабрытанія) дыякан Аляксей Несцярук з лекцыяй «Сучасная касмалогія ў святле праваслаўнага багаслоўя».

У ходзе лекцыі айцец Аляксій распавёў слухачам аб актуальных праблемах дыялогу багаслоўя і навукі ў галіне касмалогіі, а таксама кропках судакранання сучасных навуковых адкрыццяў і твораў Айцоў Царквы ў пытанні паходжання Сусвету.

Пасля лекцыі айцец Алексій адказаў на шматлікія пытанні слухачоў.

Аўдыёзапіс лекцыі можна спампаваць тут.

МінДА / Church.by