У Мінскай духоўнай акадэміі адбылася навуковая канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў Беларусі, Расіі і Польшчы

17 лістапада 2018

top.jpg

15 лістапада 2018 года ў Мінскай духоўнай акадэміі адбылася III Міжнародная навуковая канферэнцыя «Царкоўная навука ў пачатку трэцяга тысячагоддзя: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця».

Праграма форуму прадугледжвала правядзенне пленарнага пасяджэння, трох тэматычных секцый «Актуальныя праблемы сучаснай біблістыкі і багаслоўя», «Актуальныя праблемы сучаснай царкоўна-гістарычнай навукі», «Актуальныя праблемы сучаснага рэлігіязнаўства» і секцыі завочнага ўдзелу.

Удзел у канферэнцыі прынялі выкладчыкі і студэнты Мінскай духоўнай акадэміі, Мінскай духоўнай семінарыі, Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі (Расія), Праваслаўнага Свята-Ціханаўскага гуманітарнага ўніверсітэта (Масква, Расія), Расійскага праваслаўнага ўніверсітэта (Масква, Расія), Хрысціянскай тэалагічнай Акадэміі ў Варшаве (Польшча), Універсітэта кардынала Стэфана Вышынскага (Варшава, Польшча), Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (Мінск), Валагодскай духоўнай семінарыі (Расія), Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта (Мінск), Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, Інстытута менеджменту, спорту і турызму (Мінск), Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава (Мінск), Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (Мінск), Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

У завяршэнні канферэнцыі ўдзельнікі наведалі экспазіцыю царкоўна-гістарычнага музея Беларускай Праваслаўнай Царквы пры Мінскай духоўнай акадэміі.

Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў.

МінДА / Church.by