У Мінскай духоўнай акадэміі адбылася прэзентацыя кнігі протадыякана Паўла Бубнова аб Сынкавіцкім храме

06 кастрычніка 2017

top.jpg

4 кастрычніка 2017 года ў Мінскай духоўнай акадэміі адбылася прэзентацыя кнігі старшага выкладчыка кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін протадыякана Паўла Бубнова «Крэпасць духа: гісторыя і сучаснасць прыхода ў гонар архістратыга Міхаіла ў Сынкавічах».

Па словах прарэктара па навуковай рабоце акадэміі Аляксандра Валер'евіча Слесарава, адным з важных аспектаў у жыцці навучальнай установы, якая прэтэндуе на тое, каб стаць інтэлектуальным цэнтрам Беларускай Праваслаўнай Царквы, з'яўляюцца навуковыя працы яго выкладчыкаў. У пацверджанне гэтых слоў і адбылася прэзентацыя.

На прэзентацыі кнігі прысутнічалі адміністрацыя, выкладчыкі, магістранты і аспіранты акадэміі.

Айцец Павел распавёў пра асаблівасці храмаў абарончага тыпу, да якіх адносіцца царква ў вёсцы Сынкавічы, аб гісторыі і сучасным стане прыхода, асвятліў ролю розных царкоўных дзеячаў у вывучэнні гісторыі архітэктурнага помніка, а таксама адказаў на паступіўшыя з залы пытанні.

МінДА / Church.by