У Мінскай духоўнай акадэміі адбылася прэзентацыя зборніка публікацый вядомага беларускага дзеяча Вячаслава Багдановіча

23 верасня 2019

top.jpg

19 верасня 2019 года кафедра царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі правяла прэзентацыю кнігі «Вячаслаў Багдановіч. Царква і дзяржава: выбраныя артыкулы і прамовы» (Мінск, 2019).

Кніга ўключае выбраныя публікацыі розных гадоў вядомага беларускага праваслаўнага дзеяча, сенатара парламента Польскай Рэспублікі двух скліканняў і актыўнага прыхільніка захавання кананічнага адзінства Рускай Праваслаўнай Царквы В. В. Багдановіча (1878 — 1939). У зборнік увайшлі артыкулы, прысвечаныя стану Праваслаўнай Царквы ў міжваеннай Польшчы, тэксты выступленняў у Сенаце, публікацыі гістарычнага, палітычнага і літаратуразнаўчага характару, а таксама ўспаміны аўтара.

Прадставіў кнігу і распавёў аб дзейнасці Вячаслава Багдановіча укладальнік зборніка, аўтар прадмовы і каментарыяў, перакладчык з польскай, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандр Сяргеевіч Горны.

Мадэратарам выступіў загадчык кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі Аляксандр Валер'евіч Слесараў.

МінДА / Church.by