У Мінскай духоўнай акадэміі адбылася аб'яднаная выхаваўчая нарада прарэктараў духоўных навучальных устаноў Беларускай Праваслаўнай Царквы

14 ліпеня 2021

top.jpg

14 ліпеня 2021 года ў Мінскай духоўнай акадэміі адбылася аб'яднаная выхаваўчая нарада прарэктараў духоўных навучальных устаноў Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У нарадзе, якую вёў намеснік старшыні камісіі па аналізе дзейнасці духоўных навучальных устаноў Беларускай Праваслаўнай Царквы, намеснік старшыні Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі ігумен Аўксенцій (Абражэй), прынялі ўдзел: выконваючы абавязкі старшыні Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ Ліс Мікалай Іванавіч; метадыст Фонду імя прападобнай Еўфрасінні Полацкай, лектар перасоўных выстаў па духоўна-маральнаму і сямейнаму выхаванню, педагог Ярашэвіч Алена Іванаўна; ад Мінскай духоўнай акадэміі — рэктар іераманах Афанасій (Сакалоў); духаўнік акадэміі протаіерэй Ігар Латушка; прарэктар па выхаваўчай рабоце іерэй Віктар Кулага; старшы памочнік прарэктара Расціслаў Мікалаевіч Байдакоў; ад Віцебскай духоўнай семінарыі — прарэктар па выхаваўчай рабоце іерэй Дыянісій Андрэеў; ад Мінскай духоўнай семінарыі — прарэктар па выхаваўчай рабоце іераманах Агафангел (Будзішын); ад Мінскага духоўнага вучылішча — намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Наталля Уладзіміраўна Мядзведзь, ад Аршанскага духоўнага вучылішча — дырэктар іерэй Алег Семянько.

Удзельнікі нарады абмеркавалі праблематыку ўдасканалення выхаваўчай работы ў духоўных навучальных установах. Былі разгледжаны пытанні духоўна-маральнага выхавання студэнтаў, адзначаны важнасць ролі духаўніка ў фарміраванні асобы будучага святара, стварэння атмасферы ўзаемаразумення і даверу паміж адміністрацыяй і студэнтамі, выхавання свядомага стаўлення студэнтаў да послуху. Асаблівы акцэнт быў зроблены на значнасці індывідуальнага падыходу, ролі міжасобасных зносін духаўніка, выкладчыка, адміністрацыйнага работніка са студэнтам.

Жывую дыскусію выклікала выступлене Ярашэвіч Алены Іванаўны, якая звярнула ўвагу на неабходнасць азнаямлення студэнтаў з сістэмай каштоўнасцяў традыцыйнай праваслаўнай сям'і, на практычныя пытанні падрыхтоўкі да сямейнага жыцця, а таксама абмеркаванне нетрадыцыйных форм арганізацыі патрыятычнага выхавання, матывацыі студэнтаў да навучання.

У ходзе нарады таксама была адзначана важнасць правядзення навучальных семінараў з выкладчыцкім і выхаваўчым саставам духоўных школ па пытаннях арганізацыі выхаваўчай дзейнасці, міжасобасных зносін, вырашэння канфліктных сітуацый.

Па выніках нарады быў прыняты шэраг рашэнняў і запланаваны мерапрыемствы, накіраваныя на стварэнне ў духоўных навучальных установах Беларускай Праваслаўнай Царквы адзінай сістэмы выхаваўчай работы.

Church.by