У Мінскай духоўнай семінарыі адбыліся змены ў складзе адміністрацыі і выкладчыцкай карпарацыі
16 жніўня 202012 жніўня 2020 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, зацвердзіў змяненне складу адміністрацыі і выкладчыцкай карпарацыі Мінскай духоўнай семінарыі. Новыя прызначэнні абумоўлены патрэбай працягу рэфармавання падыходаў да адукацыйнай дзейнасці і выхаваўчай працы.
Склад адміністрацыі Мінскай духоўнай семінарыі зведаў наступныя змены:
- загадчык аддзялення завочнага навучання протаіерэй Віктар Васілевіч вызвалены ад займанай пасады і прызначаны сакратаром аддзялення завочнага навучання
- старшы памочнік прарэктара па выхаваўчай рабоце дыякан Арцемій Кірко прызначаны загадчыкам аддзялення завочнага навучання
- памочнік прарэктара па выхаваўчай рабоце іераманах Агафангел (Будзішын) прызначаны старэйшым памочнікам прарэктара па выхаваўчай рабоце.
Па прадстаўленні в. а. рэктара Мінскай духоўнай семінарыі дацэнта А. В. Слесарава Высокапраасвяшчэннейшы мітрапаліт Павел благаславіў прызначэнне на выкладчыцкія пасады наступных спецыялістаў:
- іерэя Уладзіслава Багамольнікава, кандыдата багаслоўя, выкладчыка Мінскай духоўнай акадэміі, клірыка Богаяўленскага храма г. Мінска
- іерэя Сергія Ярмаловіча, выпускніка Мінскай духоўнай акадэміі і Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, клірыка Свята-Троіцкага сабора г. Слоніма
- іерэя Аляксандра Ляшкевіча, магістра багаслоўя, магістра сацыялогіі, аспіранта Мінскай духоўнай акадэміі і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, клірыка храма Святых жанчын-міраносіц г. Баранавічы
- іерэя Дзімітрыя Каўрыгу, ліцэнзіята кананічнага права, аспіранта Мінскай духоўнай акадэміі, прарэктара па вучэбнай рабоце Мінскай духоўнай семінарыі
- іераманаха Агафангела (Будзішына), магістра багаслоўя, аспіранта Мінскай духоўнай акадэміі, старэйшага памочніка прарэктара па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай семінарыі.