У Мінскай духоўнай семінарыі прайшоў Велікодны спартыўны турнір

02 мая 2018

top.jpg

27-28 красавіка 2018 года ў Мінскай духоўнай семінарыі прайшлі спаборніцтвы на першынство духоўных школ «Велікодны спартыўны турнір».

Удзел у спаборніцтвах прынялі студэнты Маскоўскай, Кіеўскай і Мінскай духоўных акадэмій, ДУА «Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ», Мінскай і Віцебскай духоўных семінарый.

Для студэнцкіх каманд былі праведзены экскурсіі па Успенскаму Жыровіцкаму манастыру, навучальнаму корпусу і музею семінарыі. А для гасцей з Масквы і Кіева ў МінДС арганізавалі экскурсійныя паездкі да ўнікальных помнікаў абарончай архітэктуры сярэднявечнай эпохі — Лідскага і Навагрудскага замкаў.

Перад пачаткам спаборніцтваў быў здзейснены малебен, які ўзначаліў рэктар семінарыі архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый. Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі першы прарэктар МінДС протаіерэй Андрэй Цыгель, прарэктар па выхаваўчай рабоце Віцебскай духоўнай семінарыі протаіерэй Аляксандр Лесавой, прарэктар па выхаваўчай рабоце МінДС протаіерэй Віктар Васілевіч, загадчык канцылярыі семінарыі іерэй Яўген Саланкоў, прарэктар па выхаваўчай рабоце МінДА дыякан Андрэй Бабушкін, а таксама выкладчыкі МінДС ў свяшчэнным сане. Дыяканскі чын узначаліў выкладчык МінДС протадыякан Генадзь Малееў.

Першы дзень спаборніцтваў быў прысвечаны сілавой падрыхтоўцы і прайшоў у трэнажорнай зале пры МінДС.

У адцісканнях на брусах прызавыя месцы занялі:

  • Сідарэнка Андрэй (МінДС)
  • Някрасаў Рыгор (МДА)
  • Васько Раман (КДАіС)

У рыўку гіры вагой 24 кілаграмы лепшымі сталі:

  • Селіванаў Аляксей (ВіцДС)
  • Булак Віктар (КДАіС)
  • Жук Андрэй (МінДА)

У падцягваннях на перакладзіне вызначыліся:

  • Васько Раман (КДАіС)
  • Сідарэнка Андрэй (МінДС)
  • Карпаў Аляксандр (МДА)

Завяршыўся першы дзень Велікоднага турніру спаборніцтвамі па настольным тэнісе і шахматах.

У настольным тэнісе пераможцамі сталі:

  • Хланта Марк (МДА)
  • Герасіменка Дзяніс (МінДС)

У шахматах сталі лідарамі: 

  • Філімоненка Анатоль (МДА)
  • іераманах Уладзімір (КДАіС)
  • Скрабец Валянцін (МінДС)

Другі дзень спаборніцтваў прайшоў на цэнтральным стадыёне горада Слоніма і быў прысвечаны спаборніцтвам каманд па міні-футболе.

Прызавыя месцы занялі:

  • Мінская духоўная семінарыя
  • Віцебская духоўная семінарыя
  • Маскоўская духоўная акадэмія 

Такім чынам, у агульнакамандным заліку найбольшую колькасць ачкоў зарабілі наступныя каманды духоўных школ:

  • Мінская духоўная семінарыя — 29 ачкоў (I месца)
  • Маскоўская духоўная акадэмія — 27 ачкоў (II месца)
  • Кіеўская духоўная акадэмія і семінарыя — 23 ачкі (III месца)

Узнагароджанне пераможцаў прайшло 28 красавіка ў актавай зале Мінскай духоўнай семінарыі, дзе ўсім удзельнікам і пераможцам спаборніцтваў былі ўручаны памятныя прызы і падарункі.

МінДС / Church.by