У Мінскай духоўнай семінарыі прайшоў вечар памяці мітрапаліта Антонія (Мельнікава)

30 мая 2021

top.jpg

28 мая 2021 года ў актавай зале Мінскай духоўнай семінарыі адбыўся вечар памяці мітрапаліта Ленінградскага і Наўгародскага Антонія (Мельнікава) (1924-1986), прымеркаваны да 35-годдзя са дня смерці іерарха.

Мерапрыемства адкрылася супольнай малітвай, пасля якой архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый перадаў сваё благаславенне прысутным. Затым рэктар Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэй Віктар Васілевіч звярнуўся да прысутных з прывітальным словам, у якім адзначыў важнасць захавання памяці аб выдатных служыцелях Праваслаўнай Царквы.

Прарэктар па навуковай рабоце дацэнт А. В. Слесараў, які выступіў у якасці мадэратара мерапрыемства, прадставіў увазе слухачоў даклад «Мітрапаліт Антоній (Мельнікаў): жыццё і царкоўнае служэнне». Выступленне дакладчыка суправаджалася багатай фотапрэзентацыяй.

Вечар працягнуўся выступленнем прафесара Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэя Віталя (Антоніка), які асабіста ведаў мітрапаліта Антонія і падзяліўся сваімі ўспамінамі.

Пасля гэтага адбыўся прагляд фрагментаў дакументальных кіназдымкаў богаслужэння і ўрачыстага акта ў Ленінградскай духоўнай акадэміі, узначаленых мітрапалітам Антоніем (Мельнікавым) у 1984 г.

Выкладчык протадыякан Павел Бубноў выступіў з дакладам «Мітрапаліт Антоній (Мельнікаў) як даследчык гісторыі Жыровіцкага Успенскага манастыра».

Далей прысутным было прапанавана праслухаць аўдыёзапіс пропаведзі мітрапаліта Антонія (Мельнікава), прамоўленай 8 красавіка 1978 г. у Жыровіцкім манастыры падчас адпявання архіепіскапа Ермагена (Голубева).

Завяршылася мерапрыемства памінальнай ліціёй па мітрапаліту Антонію (Мельнікаву), якую здзейсніў архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый.

* * *

На працягу 1956-1963 гадоў будучы архіпастыр з'яўляўся рэктарам Мінскай духоўнай семінарыі і намеснікам Жыровіцкага Успенскага манастыра. У 1964 годзе паспяхова абараніў у Маскоўскай духоўнай акадэміі дысертацыю на суісканне вучонай ступені магістра (цяпер — доктара) царкоўнай гісторыі на тэму «Жыровіцкі манастыр у гісторыі заходне-рускіх епархій». У 1965-1978 гады архіепіскап (з 1975 года — мітрапаліт) Мінскі і Беларускі. У 1978-1986 гады мітрапаліт Ленінградскі і Наўгародскі.

МінДС / Сhurch.by