У Мінскай духоўнай семінарыі прайшлі дыстанцыйныя біблейскія курсы

27 красавіка 2021

top.jpg

З 6 па 24 красавіка 2021 года ў Мінскай духоўнай семінарыі прайшлі дыстанцыйныя біблейскія курсы. Яны былі арганізаваны для студэнтаў, выпускнікоў і выкладчыкаў вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, а таксама ўсіх, хто жадае павысіць узровень сваіх ведаў Свяшчэннага Пісання.

44 зарэгістраваныя ўдзельнікі курсаў мелі магчымасць слухаць лекцыі з дапамогай аддаленай сувязі на платформе Zoom, сачыць за візуальнымі прэзентацыямі выкладчыкаў, задаваць пытанні і атрымліваць кампетэнтныя адказы, выказваць свае пажаданні. Усім удзельнікам былі выдадзены сертыфікаты адпаведнага ўзору.

У працы курсаў у якасці лектараў прынялі ўдзел выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі і магістранты Мінскай духоўнай акадэміі.

Слухачам былі прадстаўлены лекцыі па такіх тэмах, як багаслоўе Старога Запавету; ісагогіка Свяшчэннага Пісання Старога Запавету; маральны аспект гістарычных кніг Старога Запавету: Іісуса Навіна, Царстваў, Суддзяў, Руф; экзэгетычны разбор кнігі Песня Песняў; выбраныя псалмы ўтрані і вячэрні; тэксталогія Свяшчэннага Пісання Новага Запавету, Біблія і навука, Свяшчэннае Пісанне ў працы місіянера і іншыя.

МінДС/Church.by