У Мінскай духоўнай семінарыі ўрачыста адзначылі Актавы дзень

13 лютага 2021

top.jpg

12 лютага 2021 года, у дзень памяці ўсяленскіх вучыцеляў і свяціцеляў Васілія Вялікага, Грыгорыя Багаслова і Іаана Залатавуста, адбыліся ўрачыстасці з нагоды Актавага дня Мінскай духоўнай семінарыі..

Дзень памяці трох ўсяленскіх вучыцеляў і свяціцеляў — галоўнае свята для ўсёй семінарскай сям'і. У гэты дзень усе збіраюцца ў Успенскай Жыровіцкай абіцелі, каб падзяліць агульнае прастольнае свята.

У семінарскім Трохсвяціцельскім храме выкладчыкамі, студэнтамі і выпускнікамі духоўнай школы ў свяшчэнным сане была здзейснена ранняя Бажэственная літургія.

У Успенскім саборы абіцелі познюю літургію здзейснілі архіепіскап Навагрудскі і Слонімскім Гурый, Ганаровы папячыцель Мінскай духоўнай семінарыі; епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім; епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній; епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый. Архіпастырам саслужылі рэктар Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэй Віктар Васілевіч, выкладчыкі, выпускнікі, супрацоўнікі семінарыі і госці духоўнай школы ў свяшчэнным сане.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Генадзь Малееў. Богаслужэбныя спевы выканаў мужчынскі хор Мінскай духоўнай семінарыі пад кіраваннем протадыякана Андрэя Скробата.

Пранікнёную пропаведзь пра значнасць свята для семінарыі і пра нялёгкі шлях сучаснага святара прамовіў пасля запрычаснага сціха студэнт 5-га курса семінарыі Мікалай Бусько.

Пасля заамвоннай малітвы архіепіскап Гурый здзейсніў чын пастаўлення ў чытальнікаў васьмі студэнтаў выпускнога курсу Мінскай духоўнай семінарыі. Пасля адпуста Літургіі была адслужана памінальная ліція па новаспачыламу мітрапаліту Філарэту.

У завяршэнне набажэнства ўладыка Гурый сардэчна павіншаваў усіх людзей, якія маліліся за галоўнай урачыстасцю семінарыі, і звярнуўся да вернікаў з архіпастырскім словам.

Па заканчэнні набажэнства архіерэі са святарамі і студэнтамі прайшлі ў трапезную, дзе падзялілі святочны абед, затым было зроблена агульнае фота ў Трохсвяціцельскім храме. Затым у актавай зале рэктар протаіерэй Віктар Васілевіч адкрыў урачысты гадавы акт.

Падчас мерапрыемства прагучалі вітальныя словы ад прадстаўнікоў духоўных і свецкіх навучальных устаноў і прысутных у зале гасцей.

«На працягу многіх гадоў Мінская духоўная школа рыхтуе пастыраў і святароў, якія закліканы быць праваднікамі да Хрыста, яўляць сабой прыклад хрысціянскага жыцця. Удасканаленне адукацыі справа вельмі неабходная, але сама па сабе адукацыя маральна абыякавая, абавязкова трэба ўзрастаць духоўна», — адзначыў у сваім віншаванні старшыня Вучэбнага камітэта Рускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Максім Казлоў.

Мультымедыйную прэзентацыю на тэму «Любоў не перастае», прысвечаную новаспачыламу Высокапраасвяшчэннейшаму мітрапаліту Філарэту, прадставіў галоўны рэдактар часопіса «Ступені» і сайта Мінскай духоўнай семінарыі протадыякан Павел Бубноў. Па заканчэнні прэзентацыі архіепіскап Гурый здзейсніў памінальную ліцію па новаспачыламу мітрапаліту Філарэту.

З дакладам аб жыцці Мінскай духоўнай семінарыі за мінулы год выступіў першы прарэктар іерэй Канстанцін Мачан, які ахарактарызаваў асноўныя напрамкі дзейнасці семінарыі.

Пасля абвяшчэння прывітальнага адрасу ад Мінскай духоўнай акадэміі прарэктар па навуковай рабоце Аляксандр Слесараў перадаў у дар бібліятэцы семінарыі збор кніг.

Затым, у мэтах выканання рашэння Вучонага савета, адбылося ўзнагароджанне студэнтаў. За стараннасць у вучобе прэміяй памяці Высокапраасвяшчэннейшага мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі) першай ступені былі ўзнагароджаны наступныя студэнты: Жук Яўген, 4-ы курс; Бусько Мікалай, 5-ы курс; Дзямідаў Аляксей, 5-ы курс; Брыгневіч Уладзіслава і Нікалаенка Юлія (2-ы курс аддзялення царкоўных мастацтваў).

Падзякамі за руплівае стаўленне да вучобы, добрасумленнае выкананне послухаў і выдатныя паводзіны былі заахвочаны наступныя студэнты семінарыі: Жыгула Ілья, 2 курс; Андрасюк Якаў, 3 курс; Ганчарук Кірыл, 3 курс; Несцер Ілья, 3 курс; Фёдараў Сімяон, 3 курс; Дубай Аляксандр, 4 курс; студэнты аддзялення царкоўных мастацтваў: Зелянко Вольга, 3 курс; Баева Анастасія, 1 курс; Фёдарава Ганна, 1 курс, Асташэня Ніна, 2 курс; Фяненка Таццяна, 3 курс.

За старанную працу ў славу Божую і старанныя адносіны да вучобы былі заахвочаны студэнты завочнай формы атрымання адукацыі. Падзякі атрымалі студэнты багаслоўска-пастырскай спецыялізацыі: іерэй Аляксандр Понтус, 5-ы курс; іерэй Валянцін Скрабец, 5-ы курс; іерэй Дзмітрый Верамейчык, 5-ы курс; іерэй Аляксій Наследнікаў, 5-ы курс; Карпук Аляксандр, 4-ы курс; Вараб'ёў Павел, 2-і курс, а таксама навучэнцы багаслоўска-педагагічнай спецыялізацыі: Грак Вераніка, 5-ы курс; Шыцік Марына, 5-ы курс; Павел Лашчанка, 4-ы курс; Акало Ганна, 4-ы курс; Талейка Андрэй, 4-ы курс; Анатоль Фінскі, 4-ы курс; Лагун Ігар, 4-ы курс; Андрэй Папоў, 4-ы курс; Шчапалаў Уладзімір, 4-ы курс; Ханцэвіч Сяргей, 3 курс; Іван Саблін, 2-і курс; Шэпелева Ганна, 2-і курс.

За шматгадовую працу на карысць духоўнай школы падзякі былі ўдастоены супрацоўнікі семінарыі: Ганчарык Святлана Генадзьеўна — загадчыца сталовай, Фамянкова Таццяна Аляксандраўна — сакратар, Морза Марына Мікалаеўна — бібліятэкар.

У завяршэнне актавай часткі са словам настаўлення да прысутных звярнуўся Высокапраасвяшчэннейшы архіепіскап Гурый.

МінДС / Church.by

Фотарэпартаж