У Мінскай духоўнай семінарыі зладзілі «Жывы вярцеп»
10 студзеня 2018Да свята Ражджаства Хрыстовага ў Мінскай духоўнай семінарыі сіламі студэнтаў іканапісных курсаў пад кіраўніцтвам выкладчыка А. А. Раеўскай была выраблена кампазіцыя «Жывога вярцепа».
Цэнтральнае месца ў кампазіцыі заняў абраз Ражджаства Хрыстовага, а вакол яго ў загонах знаходзіліся авечкі, казляняты, вослік і поні. Кожны наведвальнік мог зрабіць фота на памяць і пакарміць жывёл хлебам і морквай.