У Мінскай епархіі 13 лютага адбудзецца святкаванне Дня праваслаўнай моладзі

05 лютага 2021

top.jpg

13 лютага 2021 года па благаславенню Высокапраасвяшчэннейшага Веніяміна, мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбудзецца мерапрыемства, прымеркаванае да Дня праваслаўнай моладзі. Свята будзе арганізавана Сінадальным аддзелам па справах моладзі БПЦ пры падтрымцы прыхода Храма-помніка ў гонар Усіх Святых горада Мінска.

Цэнтральнай падзеяй свята стане Бажэственная літургія з агульнанародным спевам. Затым адбудзецца сустрэча ўдзельнікаў мерапрыемства з мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Веніямінам, на якой юнакі і дзяўчаты змогуць задаць уладыку хвалюючыя іх пытанні.

«Галоўная задача мерапрыемства — аб'яднаць праваслаўных маладых людзей, стварыць спрыяльныя ўмовы для зносін і прадуктыўнага абмену вопытам у розных напрамках царкоўнага служэння», — паведаміў іерэй Мікалай Шульмін, старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Праграма свята:

9.45 — сустрэча Высокапраасвяшчэннейшага Веніяміна, мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. (Храм-помнік у гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі, г. Мінск, вул. Усіхсвяцкая, 2).

10.00 — Бажэственная літургія.

12.30 — Святочная трапеза.

14.00-15.00 — Гутарка мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна з моладдзю. Адказы на пытанні.

Гутарка з моладдзю будзе трансліравацца праз праграму Zoom ў рэжыме рэальнага часу. Спасылка для рэгістрацыі будзе апублікавана пазней на афіцыйным сайце Беларускай Праваслаўнай Царквы church.by, а таксама ў моладзевых сацыяльных сетках і мэсэнджэрах.

15.00-16.00 — экскурсія па музеі і крыпце Храма-помніка (па жаданню).

Святочны канцэрт, гульні, гутаркі.

 Church.by