У Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася нарада па арганізацыі пахавання мітрапаліта Філарэта
13 студзеня 2021Увечары 12 студзеня ў Мінскім епархіяльным упраўленні пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і з удзелам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь Аляксандра Румака адбылася нарада па арганізацыі пахавання Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева).
Перад пачаткам пасяджэння ў дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Усіх Беларускіх святых Высокапраасвяшчэнны мітрапаліт Веніямін здзейсніў ліцію па новаспачыламу. Затым у канферэнц-зале адбылася рабочая нарада. Прынятыя рашэнні будуць прадстаўлены Сіноду Беларускага Экзархату на пасяджэнні, правядзенне якога прызначана на 13 студзеня.