У Магілёў прыбыў каўчэг з часцінкай мошчаў святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага [+праграма далейшага знаходжання святыні ў гарадах Беларусі]
25 ліпеня 2021Увечары 24 ліпеня 2021 года каўчэг з часцінкай мошчаў святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага быў дастаўлены ў Спаса-Праабражэнскі кафедральны сабор горада Магілёва.
Святыня будзе даступнай для пакланення вернікаў у Спаса-Праабражэнскім кафедральным саборы горада Магілёва па 26 ліпеня. Пасля каўчэг са святыняй даставяць у Бабруйск, дзе ён прабудзе да 28 ліпеня. Далей маршрут руху пройдзе праз Барысаў, а ў Мінску завершыцца ўрачыстым хрэсным ходам.
Прынясенне мошчаў знакамітага князя, палкаводца і падзвіжніка веры Хрыстовай у межы Беларусі праходзіць па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Кірыла і прымеркавана да 800-годдзя з дня нараджэння святога Аляксандра Неўскага.
Фота: «Могилев Super Live»