У Магілёве на месцы былога канцлагера была здзейснена паніхіда

09 мая 2019

top.jpg

9 мая 2019 года каля паклоннага крыжа на месцы былога нацысцкага канцлагера для ваеннапалонных, вядомага як «Лупалоўскі лагер смерці», клірык Спаса-Праабражэнскага кафедральнага сабора горада Магілёва іерэй Андрэй Шаварын здзейсніў паніхіду па загінуўшых воінах.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны нацысты стварылі ў Магілёве лагер для палонных савецкіх салдат — так званы «Лупалоўскі лагер смерці». Штодня тут памірала па 200-300 чалавек, целы якіх тут жа закопваліся ў катлаваны. У лагеры, па архіўных звестках, пакутлівай смерцю загінула каля 80 тысяч воінаў, прычым вядомы імёны толькі 300 з іх.

Магілёўская епархія / Church.by