У Маладзечанскай епархіі прайшла перасоўная выстаўка, прысвечаная святой Валянціне Мінскай

26 студзеня 2019

top.jpg

Па благаславенню епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла ва ўсіх раённых цэнтрах на тэрыторыі Маладзечанскай епархіі з поспехам прайшла выстаўка «Блажэнная Валянціна, духавая заступніца зямлі Мінскай».

У экспазіцыі былі прадстаўлены творчыя работы 16 мастакоў з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы-удзельнікаў ІІІ Міжнароднага мастацкага пленэру «Святасць зямлі Беларускай», прысвечанага памяці блажэннай Валянціны Мінскай і Году малой радзімы ў Беларусі.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Маладзечанская епархія, Беларускі саюз мастакоў, Мінская абласная арганізацыя Беларускага саюза жанчын.

Гэты праект з'яўляецца дабрачынным і ажыццяўляецца ўжо трэці год Маладзечанскай епархіяй і Беларускім саюзам мастакоў. Працы, прадстаўленыя на выстаўцы, даступныя да набыцця ўсімі ахвотнымі. Сабраныя сродкі пойдуць на рэалізацыю дабрачыннага праекта «Мастакі — дзецям лета (дзецям з асаблівасцямі развіцця)».

Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі ў далейшым выстава будзе праходзіць на тэрыторыі ўсёй Мінскай мітраполіі. Найбліжэйшая экспазіцыя пройдзе ў дзень памяці святой блажэннай Валянціны Мінскай — 6 лютага 2019 года.

Маладзечанская епархія / Church.by