У Маскве адбудзецца творчы вечар кінарэжысёра Галіны Адамовіч «Праваслаўная Беларусь»

04 мая 2018

651519.jpg

Творчая лабараторыя «Бачнае і патаемнае» пры Саюзе кінематаграфістаў Расіі запрашае на творчы вечар кінарэжысёра Галіны Адамовіч «Праваслаўная Беларусь», які адбудзецца 18 мая ў Белым зале Дома кіно (Масква, вуліца Васільеўская, 13, метро Беларуская, Маякоўская).

У абмеркаванні прымуць удзел кінарэжысёр Галіна Адамовіч і гераіня фільма «Інакіня», рэгент і царкоўны кампазітар, насельніца Лізавецінскага манастыра манахіня Юліянія (Дзянісава), якія знарок прыедуць на гэтую сустрэчу з Мінска.

Вечар правядуць кіназнаўца, дацэнт «ВГІК» Таццяна Масквіна-Яшчанка і кінарэжысёр Наталля Кананенка.

Уваход вольны.

Праграма негульнявых фільмаў і абмеркаванне:

  • «Завядзёнка», 2005 г., студыя «Летапіс», Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм», 20 мін.
  • «Мужчынская справа», 2007 г., студыя «Летапіс», Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм», 20 мін.
  • «Інакіня», 2010, студыя ў імя святога Іаана Воіна Свята-Лізавецінскага жаночага манастыра ў горадзе Мінску, 52 мін. 

Church.by