У Мазыр прынесена Юравіцкая ікона Божай Маці
03 верасня 20182 верасня 2018 года па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда у кафедральны сабор святога Архангела Міхаіла ў горадзе Мазыры была прынесена ікона Прасвятой Багародзіцы «Юравіцкая-Міласэрная» — адна з галоўных святынь Палескага краю.
Перад пачаткам вячэрняга богаслужэння абраз сустрэлі клірыкі Тураўскай епархіі, пасля чаго святыню ўрачыста ўнеслі ў сабор.
Цудатворны абраз будзе знаходзіцца ў кафедральным саборы святога Архангела Міхаіла да 12 верасня 2018 года. Кожны дзень пасля заканчэння Бажэственнай літургіі (прыкладна ў 9:30) і ў 14:00 перад шанаванай іконай будзе здзяйсняцца малебен з чытаннем акафіста Прасвятой Багародзіцы.
Пакланіцца святыні можна будзе штодня з 07:30 да 19:30.
12 верасня па заканчэнні Бажэственнай літургіі (прыкладна ў 11:30) ікона Божай Маці «Юравіцкая-Міласэрная» хрэсным ходам будзе дастаўлена ў Юравіцкі мужчынскі манастыр Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы, дзе 13 верасня пройдуць царкоўныя ўрачыстасці.