У Мазыры адбыўся баль праваслаўнай моладзі Тураўскай епархіі
22 мая 201820 мая па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда у Палацы культуры ААТ «Мазырскі НПЗ» адбыўся баль праваслаўнай моладзі Тураўскай епархіі, прысвечаны 100-годдзю подзвігу царскіх стастацерпцаў і 150-годдзю з дня нараджэння святога імператара Мікалая II.
Асноўнымі арганізатарамі балю выступілі: аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі і моладзевы аддзел Тураўскай епархіі, сабор Казанскай іконы Божай Маці горада Калінкавічы.
Моладзевае свята наведалі: старшыня аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Тураўскай епархіі, намеснік Юравіцкага манастыра ігумен Аўксенцій (Абражэй) і метадыст аддзела Дар'я Сянько, старшыня епархіяльнага аддзела па рабоце з моладдзю Дар'я Бандарчук, дырэктар ДУА «Гімназія горада Калінкавічы» Наталля Мохарава і іншыя ганаровыя госці.
Пачалася сустрэча з агульнай малітвы і спеваў хору сабора Казанскай іконы Божай Маці горада Калінкавічы пад кіраўніцтвам Людмілы Савенка.
Затым з прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў і гасцей звярнуўся старшыня АРАіК Тураўскай епархіі ігумен Аўксенцій. Далей усіх вітала Дар'я Бандарчук.
Перад пачаткам балю адбылася цырымонія пасвячэння вучняў у ваенна-патрыятычны клуб «Віцязь». Урачыстую клятву у хлопцаў прынялі кіраўнік клуба Максім Музычэнка і ігумен Аўксенцій.
Па традыцыі, першым і самым парадным танцам праграмы стаў паланэз. Паланэз — танец-прывітанне, урачыстае шэсце па вялікім крузе, у ходзе якога ўсе госці маюць магчымасць пазнаёміцца адзін з адным.
Паміж аддзяленнямі былі прадугледжаны антракты, падчас якіх госці маглі сфатаграфавацца ў маляўнічых фотазонах.
— Асноўнай задачай арганізацыі балю з'яўляецца адраджэнне культурных традыцый, эстэтычнае выхаванне моладзі і развіццё танцавальнай культуры. Перш за ўсё — аднаўленне атмасферы царскіх баляў, каб усе ўдзельнікі адчулі прыгажосць музыкі і атрымалі задавальненне ад руху бальных танцаў, — адзначыў адзін з арганізатараў балю.