У музей Мінскай духоўнай семінарыі перададзена каштоўная калекцыя экспанатаў
08 верасня 2018Збор царкоўна-археалагічнага музея Мінскай духоўнай семінарыі папоўніўся новымі экспанатамі, якія будуць прадстаўлены ў залах, прысвечаных гісторыі Жыровіцкага манастыра, гісторыі духоўнай адукацыі і асветы на беларускіх землях, праваслаўнай літургічнай традыцыі.
7 верасня 2018 года клірык Тураўскай епархіі іерэй Расціслаў Бандарэнка перадаў у дар царкоўна-археалагічнаму музею Мінскай духоўнай семінарыі вялікую калекцыю экспанатаў. У гэты дзень музейны збор ўзбагаціўся наступнымі набыткамі:
- Невядомы раней фотаздымак прападобнамучаніка Серафіма (Шахмуця; 1901-1946), архімандрыта Жыровіцкага. Фота зроблена ў другой палове 1941 года і доўгі час захоўвалася ў прападобнай Манефы Гомельскай (мірское імя Марыі Скопічавай; 1918-1984), якая асабіста ведала архімандрыта Серафіма.
- Калекцыя металапластыкі XIX — пачатку ХХ стагоддзяў (царкоўныя медальёны, нацельныя крыжы, зашпількі для кніг).
- Адкрыты ліст свяшчэнніка Рыгора Пятрова да мітрапаліта Санкт-Пецярбургскага і Ладажскага Антонія (Вадкоўскага) [1908 год].
- Пасланне архіепіскапа Віленскага і Лідскага Феадосія (Феадосьева; 1864-1942) да духавенства Віленскай епархіі. Вільня, 25 ліпеня 1938 года.
- Нотны зборнік з бібліятэкі епіскапа Бронніцкага Сергія (Васкрасенскага; 1897-1944), пасля мітрапаліта Віленскага і Літоўскага, Экзарха Прыбалтыкі. На тытульнай старонцы асабістая пячатка ўладыкі Сергія ў бытнасць епіскапам Бронніцкім, вікарыем Маскоўскай епархіі (1934-1936).
- Паследаванне Літургіі Ранейасвячоных Дароў, якое належала клірыку Пінскай епархіі святару Мітрафану Зноска-Бароўскаму (1909-2002), пасля епіскапу Бостанскаму, вікарыю Усходне-Амерыканскай епархіі Рускай Праваслаўнай Царквы Замяжой. Маецца аўтограф святара Мітрафана.
- Служэбнік архіепіскапа Растоўскага і Новачаркаскага Іаасафа (Аўсяннікава; 1904-1982), які выкарыстоўваўся ім у перыяд прыходскага служэння ў г. Харкаве і пражывання ў Пачаеўскай Лаўры (1944-1953 гг.).
- «Кніга чыноў далучэння да праваслаўя» (Санкт-Пецярбург: Сінадальная друкарня, 1895). На вокладцы дароўны надпіс: «на малітоўную памяць аб протаіерэі Яўстафіі Баслыку а. Генадзю Яблонскаму. 23.V. 70 г.». Аўтограф протаіерэя Яўстафія.
- «Свяшчэнныя Кнігі Старога Запавету ў перакладзе з яўрэйскага тэксту. Прарокаў: Ісайі, Іераміі, Іезекііля, Данііла, Асіі, Іоіля, Амоса, Аўдзія, Іоны, Міхея, Наума, Авакума, Сафоніі, Агея, Захарыі, Малахіі» (Санкт-Пецярбург: Сінадальная друкарня, 1882).
- Кніга іераманаха Інакенція (Пустынскага; 1868-1937), пасля архіепіскапа Туркестанскага і Ташкенцкага, «Многае і адзінае (Лук. 10, 41, 42)» (Сергіеў Пасад, 1899).
- «Паследаванне пахавальнае над сканаўшым святаром» (Санкт-Пецярбург: Сінадальная друкарня, 1904).
- Місіянерскі даведнік па Бібліі / уклаў дыякан І. Смолін (Санкт-Пецярбург: выданне рэдакцыі часопіса «Місіянерскі агляд», 1905. - XXXII, 182, LVI с.
- Кніга протаіерэя Міхаіла Благанравава «Прыкладныя ўрокі і планы ўрокаў па Закону Божаму для законавучыцеляў пачатковых школ. Частка II» (Астрахань, 1908).
- Кніга дырэктара Маскоўскага настаўніцкага інстытута М.І. Дзямкова «Падручнік педагогікі для настаўніцкіх семінарый, жаночых гімназій і для народных настаўнікаў. Частка ІІ. Асновы выхавання і навучання. Вучылішчазнащства» (Масква, 1910).
- Кніга В. Раднікова «Нарысы па Гісторыі Рускай Педагогікі» (Выд. 2-е, выпраўленае і дапоўненае. Кіеў, 1911).
- Кніга К. Плотнікава «Кіраўніцтва па выкрыванню рускага расколу стараабрадства» (Выданне 7-е. Санкт-Пецярбург, 1911).
- Кніга «Дапаможнік пры вывучэнні Евангелля ад Марка» (выданне 3-е. Санкт-Пецярбург: выданне студэнцкага хрысціянскага гуртка ў Санкт-Пецярбургу, 1913).
- «Слова жыцця. Брацкі лісток № 32» (Санкт-Пецярбург: выданне Санкт-Пецярбургскага епархіяльнага місіянерскага Савета, 1910).
- «Літоўскія Епархіяльныя Ведамасці» (Выданне Літоўскага Епархіяльнага Савета. 1922. 1 (14) верасня. № 8-9).
- Кніга «Аб адзінстве Царквы. З нагоды брашуркі пад вышэйпаказаным загалоўкам былога праваслаўнага протаіерэя Аркадзя Нікольскага» (Варшава: Сінадальная друкарня, 1929). Выданне арыентавана на палеміку з перайшоўшым у унію былым клірыкам Праваслаўнай Царквы ў Польшчы.
- «Праваслаўны каляндар на 1930 год» (Варшава: Сінадальная друкарня, 1929).
- Брашура «Восень». Серыя «Бібліятэка праваслаўнага хрысціяніна. № 52». (Варшава: Сінадальная друкарня, 1932).
- Місіянерскія лісткі, якія выдаваліся Сінадальным місіянерскім камітэтам Праваслаўнай Царквы ў Польшчы (Варшава: Сінадальная друкарня. 1925. № 18; 1931. № 14).
- «Апалагетычны лісток». Рэдактар-выдавец свяшчэннік Г. Шорац (Літва: Панявежыс, 1931. № 3; 1931. № 4).
- Праваслаўныя дзіцячыя выданні «Мой сябар» (Варшава: Сінадальная тыпаграфія. 1939. Красавік. N 4) і «Дзіцячы лісток» (Варшава: Сінадальная тыпаграфія. 1935. Чэрвень. № 6; 1937. Верасень. № 13; 1938. Студзень. N 1; 1938. Сакавік. N 3).
- Царкоўна-пеўчы зборнік. Том ІІ. Частка I. Літургія. 1-ы голас (Выданне Вучылішчнага Савета пры Свяцейшым Сінодзе. Санкт-Пецярбург: Сінадальная тыпаграфія 1900).
- Царкоўна-пеўчы зборнік. Том ІІ. Частка I. Літургія. 2-ы голас (Выданне Вучылішчнага Савета пры Свяцейшым Сінодзе. Санкт-Пецярбург: Сінадальная тыпаграфія 1900).
- Царкоўна-пеўчы зборнік. Том ІІ. Частка I. Літургія. 3-ы голас (Выданне Вучылішчнага Савета пры Свяцейшым Сінодзе. Санкт-Пецярбург: Сінадальная тыпаграфія 1900).
- Царкоўна-пеўчы зборнік. Том ІІ. Частка I. Літургія. 4-ы голас (Выданне Вучылішчнага Савета пры Свяцейшым Сінодзе. Санкт-Пецярбург: Сінадальная тыпаграфія 1900).
- Царкоўна-пеўчы зборнік. Том ІІІ. Частка ІI. Літургія. 4-ы голас (Выданне Вучылішчнага Савета пры Свяцейшым Сінодзе. Санкт-Пецярбург: Сінадальная тыпаграфія 1900).
- «Абыходак нотных царкоўных спеваў пры высокім двары ўжыты» (пад кіраўніцтвам дырэктара прыдворнай пеўчай капэлы М. Бахмецева». (Выданне прыдворнай пеўчай капэлы. Санкт-Пецярбург, 1869).
- «Найгалоўнейшыя песнапенні Бажэственнай Літургіі, Малебнага спеву, Паніхіды і Усяночнага трывання, пераложаныя для хору мужчынскіх галасоў Сц. В. Смаленскім. Вып. 1. Спевы Бажэственнай Літургіі» (Санкт-Пецярбург, 1893).
- «Найгалоўнейшыя спевы Бажэственнай Літургіі, малебнага спеву, паніхіды і ўсяночнага трывання, пераложаныя для хору мужчынскіх галасоў С. В. Смаленскім. Спевы Усяночнага трывання» [Тытульная старонка адсутнічае, выхадныя звесткі невядомыя. Шрыфт XIX стагоддзя].
- «Абыходак нотных царкоўных спеваў. Частка 1. Усяночнае трыванне. Дыскант» [Тытульная старонка адсутнічае, выхадныя звесткі невядомыя. Шрыфт XIX стагоддзя].
- «Абыходак нотных царкоўных спеваў. Частка 1. Усяночнае трыванне. Тэнар» [Тытульная старонка адсутнічае, выхадныя звесткі невядомыя. Шрыфт XIX стагоддзя].
- Часнакоў П. Духоўна-музычныя творы і пералажэнні для змешанага хору (Масква: Выдавец П. Юргенсон, б.г.).
- «Абыходак нотных царкоўных спеваў. Спевы Страснога тыдня» [Тытульная старонка адсутнічае, выхадныя дадзеныя невядомыя. Шрыфт пачатку XX стагоддзя].
- «Псалмы і свяшчэнныя песнапенні, пераложаныя на 4 галасы і фартэпіяна П. Грыгор'евым. Выданне 2-е " (Масква: Выдавец П. Юргенсон, б.г.).
- Нотны зборнік «Песнапенні пасля Евангелля на ўтрані "Слава Табе, Госпадзі"». Музыка Дз. В. Алеманава [Б. м. і г.]. Выданне пач. ХХ ст. маецца пячатка Срэчанскай царкоўна-прыходскай школы г. Дзмітрава.
Адміністрацыя Мінскай духоўнай акадэміі выказвае шчырую падзяку клірыку Тураўскай епархіі іерэю Расціславу Бандарэнку. Шчодры дар айца Расціслава дазволіў істотна пашырыць збор экспанатаў царкоўна-археалагічнага музея, узбагаціўшы дзеючыя экспазіцыі і якія толькі рыхтуюцца да адкрыцця.
Царкоўна-архалагічны музей Мінскай духоўнай семінарыі створаны ў 2014 годзе па ініцыятыве рэктара архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя. У цяперашні час музей уключае чатыры залы, прысвечаныя гісторыі Мінскай духоўнай семінарыі, гісторыі Жыровіцкага манастыра, царкоўнаму мастацтву XII-XX стагоддзяў, рукапісным і старадрукаваным кнігам XVI-XVIII стагоддзяў. Загадчык музея — прарэктар па навуковай рабоце А. В. Слесараў.