У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 19 мая адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя «Духоўнае адраджэнне грамадства і Праваслаўная кніга»

18 мая 2021

top.jpg

Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, 19 мая 2021 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя «Духоўнае адраджэнне грамадства і праваслаўная кніга». Яна будзе праходзіць у рамках XXVII Міжнародных Кірыла-Мефодзіеўскіх чытанняў «Духоўнае значэнне служэння святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў кантэксце гісторыі (да 800-годдзя з дня нараджэння)».

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца работнікі адукацыі і культуры, прадстаўнікі бібліятэк усіх ведамстваў, царкоўных (епархіяльных, манастырскіх, парафіяльных) бібліятэк, бібліятэк духоўных школ.

Праблемна-тэматычныя напрамкі канферэнцыі:

  • кніга і чытанне як сродак духоўна-маральнага і патрыятычнага выхавання на праваслаўных традыцыях;
  • узаемадзеянне публічных, школьных і царкоўных бібліятэк па духоўна-маральным выхаванні;
  • духоўная спадчына схіархімандрыта Іаана (Маслава) у духоўна-маральным і сямейным выхаванні (да 30-годдзя з дня скону);
  • досвед працы царкоўных і свецкіх бібліятэк з праваслаўнай літаратурай;
  • праваслаўная кніга як спадчына святых Мяфодзія і Кірыла ў сучасным свеце;
  • выхаванне культуры чытання праваслаўнай літаратуры сярод дзяцей і моладзі;
  • царкоўныя бібліятэкі ў сістэме духоўна-асветніцкай, катэхізацыйнай, місіянерскай і духоўна-адукацыйнай дзейнасці Праваслаўнай Царквы;
  • жыціі святых і падзвіжнікаў пабожнасці як духоўна-маральныя асновы беларускай культуры.

Арганізатарамі канферэнцыі выступаюць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларуская Праваслаўная Царква, ДУА «Інстытут тэалогіі імя свв. Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта», Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя свв. Мяфодзія і Кірыла», Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Пачатак працы канферэнцыі — 10.00.

Удзел у канферэнцыі магчымы ў вочным і завочным фармаце: прадугледжаны анлайн-трансляцыі і Zoom-дыскусіі.

У вочным фармаце канферэнцыя будзе праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі па адрасе: Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 116 у зале адукацыйных тэхналогій (3 паверх, аўд. 346).

Доступ да ZOOM для ўдзелу анлайн: https://zoom.us/j/96066510971?pwd=ZjRBVytiaDV3WVk1S2F5cnhkb3VVQT09

Канферэнцыя id: 960 6651 0971

Код доступу: 070016

Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі/Church.by