У небе над Бабруйскам адбыўся паветраны хрэсны ход

03 жніўня 2020

top.jpg

2 жніўня 2020 года ў небе над Бабруйскам адбыўся традыцыйны паветраны хрэсны ход. Перад вылетам з аэрадрома клуба ДТСААФ святары Бабруйскай епархіі ўзнеслі малітвы да Госпада аб дараванні здароўя, дабрабыту і дапамогі Божай ўсім жыхарам горада.

Клірык жаночага манастыра святых жанчын-міраносіц протаіерэй Аляксандр Лавіцкі акрапіў асвячонай вадой будынак аэраклуба і авіяцыйную тэхніку.

У хрэсным ходзе прынялі ўдзел таксама настаяцель Лізавецінскага храма протаіерэй Віктар Толах, арганізатар прыходскай абшчыны храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы іерэй Аляксій Палякоў і запрошаныя госці.

У самалёце знаходзіліся праваслаўныя святыні: крыж з часцінкамі мошчаў многіх угоднікаў Божых, каўчэг з часцінкай мошчаў свяціцеля Мікалая Цудатворца, абраз святой Варвары і іншыя абразы.

Бабруйская епархія / Church.by