У Нядзелю 10-ю пасля Пяцідзесятніцы мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
16 жніўня 202016 жніўня 2020 года, у Нядзелю 10-ю пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб міры ў Украіне, а затым-малітву аб спыненні шкоднай пошасці і спецыяльную малітву «За Беларускі народ».
Богаслужбовыя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэй Андрэй Волкаў.
Пасля заканчэння Бажэственная літургіі Патрыяршы Экзарх здзейсніў малебен аб дараванні міру, стабільнасці і дабрабыту беларускаму народу.
Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел агучыў Зварот Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы да народа Рэспублікі Беларусь аб спыненні народнага супрацьстаяння.
Уладыка Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства сабора са святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.