У Нядзелю 10-ю пасля Пяцідзесятніцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Спаса-Праабражэнскім храме горада Мінска
05 жніўня 20185 жніўня 2018 года, у Нядзелю 10-ю пасля Пяцідзесятніцы, у дзень свята Пачаеўскай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Спаса-Праабражэнскім храме горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель Спаса-Праабражэнскага храма протаіерэй Святаслаў Лявіцкі; благачынны 7-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма прападобнага Серафіма Сароўскага горада Мінска протаіерэй Аляксандр Шырытон; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; настаяцель прыхода храма свяціцеля Нікалая Японскага горада Мінска протаіерэй Павел Сярдзюк і духавенства Спаса-Праабражэнскага храма.
Богаслужбовыя песнапенні выканаў хор пад кіраўніцтвам Вольгі Мірзоевай.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Спаса-Праабражэнскага храма іерэй Уладзімір Мультан.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх у суправаджэнні свяшчэннаслужыцеляў здзейсніў чын слаўлення Божай Маці.
Пасля сканчэння богаслужэння мітрапаліт Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства храма са святам і звярнуўся да вернікаў са словам навучання.
Уладыка Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, падаў усім архіпастырскае благаславенне і раздаў вернікам на малітоўную памяць іконкі Божай Маці «Пачаеўская».