У Нядзелю 10-ю пасля Пяцідзесятніцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў кафедральным саборы Ражджаства Хрыстова горада Салігорска

29 жніўня 2021

top.jpg

29 жніўня 2021 года, у Нядзелю 10-ю пасля Пяцідзесятніцы, пасвята Успення Прасвятой Багародзіцы, у дзень памяці перанясення з Эдэсы ў Канстанцінопаль Нерукатворнага Вобраза (Убруса) Госпада і Спаса нашага Іісуса Хрыста, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Слуцкай епархіі, здзейсніў Бажэственную літургію ў кафедральным саборы Ражджаства Хрыстова горада Салігорска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель прыхода кафедральнага сабора Ражджаства Хрыстова протаіерэй Сергій Чарны; благачынны Слуцкай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода Міхайлаўскага кафедральнага сабора горада Слуцка, сакратар Слуцкай епархіі протаіерэй Ігар Штэпа; благачынны Салігорскай царкоўнай акругі протаіерэй Мікалай Розаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор кафедральнага сабора Ражджаства Хрыстова пад кіраўніцтвам Ксеніі Варонінай.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Андрэй Самуйліч.

У апошнюю нядзелю жніўня ў Беларусі адзначаецца Дзень шахцёра. Для Салігорска — шахцёрскай сталіцы нашай краіны, гэта яшчэ і Дзень горада. У сувязі з гэтым на патроенай екценні агучваліся малітвы аб шахцёрах, усіх працаўніках горнай справы, іх родных і блізкіх.

Пасля патроенай екценні архіпастыр узнёс малітву аб вызваленні ад пагібельнай пошасці і малітву за беларускі народ.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі ўладыка Веніямін, святары і прыхаджане прайшлі да ратонды са скульптурнай выявай вялікамучаніцы Варвары — святой заступніцы шахцёраў. Тут Патрыяршы Экзарх узначаліў малебен аб усіх, хто працуе ў гэтай галіне.

Затым было здзейснена слаўленне свята Успення Прасвятой Багародзіцы, пасля чаго архіпастыр прамовіў пропаведзь на Евангельскае чытанне сённяшняга дня (Мф. 17:14-23), якое змяшчае дзве важнейшыя Евангельскія запаведзі — любові да Бога і бліжняга.

У сувязі з 25-годдзем служэння ў свяшчэнным сане іерэй Уладзімір Варашкевіч быў узнагароджаны медалём Кірыла Тураўскага.

У завяршэнне Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Таін, пажадаўшы дапамогі Божай па малітвах Царыцы Нябеснай, вялікамучаніцы Варвары, праведнай Сафіі Слуцкай і ўсіх святых.

Слуцкая епархія/Church.by

Фотарэпартаж