У Нядзелю 12-ю пасля Пяцідзесятніцы мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
30 жніўня 202030 жніўня 2020 года, у Нядзелю 12-ю пасля Пяцідзесятніцы, пасвята свята Успення Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Кацярынадарскі і Кубанскі Павел здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Мітрапаліту Паўлу саслужыў епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій.
Архіпастырам саслужылі: рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў), благачынныя, настаяцелі храмаў і клірыкі Мінскай епархіі, клірыкі кафедральнага сабора.
Пасля патроенай екценні ўладыка Павел узнёс малітву аб міры на Украіне, а затым — малітву аб спыненні шкоднай пошасці і адмысловую малітву за беларускі народ.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык кафедральнага сабора протаіерэй Ігар Латушка.
Па заканчэнні Бажэственнай літургіі архіпастыры здзейснілі слаўленне святу.
Пасля адпуста Бажэственнай літургіі да мітрапаліта Паўла звярнуўся з прывітальным словам епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій.
Уладыка Ігнацій павіншаваў мітрапаліта Паўла з пасвятам свята Успення Прасвятой Багародзіцы і падзякаваў за плённае служэнне на Беларускай зямлі.
Мітрапаліт Павел падзякаваў епіскапу Ігнацію, духавенству і людзям, якія маліліся, павіншаваў прысутных са святам і звярнуўся да ўсіх са словам настаўлення, пажадаўшы нябеснага заступніцтва Прасвятой Багародзіцы, здароўя і дабрабыту.
Уладыка Павел, павіншаваўшы ўсіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, паведаміў аб прынятым рашэнні Свяшчэннага Сінода, згодна з якім ён пераводзіцца на служэнне ў Краснадарскі край.
Мітрапаліт Павел падзякаваў усім за дбайнае служэнне Царкве Хрыстовай на працягу апошніх шасці з паловай гадоў, папрасіў ва ўсіх прабачэння за наўмысныя або міжвольныя крыўды і папрасіў святых малітваў, паабяцаўшы заўсёды малітоўна памятаць Беларусь і яе пабожны народ, які паспеў палюбіць за гады служэння ў нашай краіне.