У Нядзелю 12-ю пасля Пяцідзесятніцы епіскап Веніямін узначаліў Літургію ў кафедральным саборы Уваскрасення Хрыстовага горада Барысава
30 жніўня 202030 жніўня 2020 года, у Нядзелю 12-ю пасля Пяцідзесятніцы, епискап Веніямін, абраны мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Кафедральным саборы Уваскрасення Хрыстова горада Барысава.
Праасвяшчэннаму ўладыку саслужылі: сакратар Барысаўскай епархіі, благачынны 1-й Барысаўскай царкоўнай акругі, настаяцель храма Нараджэння Хрыстова ў горадзе Барысаве протаіерэй Аляксандр Вярбіла; ключнік кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстова горада Барысава іерэй Ігар Васько, святары Барысаўскай епархіі і клірыкі кафедральнага сабора.
Дыяканскі чын здзейсніў клірык кафедральнага сабора протадыякан Міхаіл Сідараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор кафедральнага сабора пад кіраўніцтвам рэгента Алы Кярко і дзіцячы хор пад кіраўніцтвам рэгента Ксеніі Качаноўскі.
Пасля патроенай екценні архіпастыр узнёс малітву за беларускі народ.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў святар Ігар Васько.
Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Веніямін ўзначаліў малебны спеў на пачатак новага навучальнага года, пасля чаго звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.
Уладыка адзначыў, што на сённяшнія падзеі людзі глядзяць быццам з заслонай на вачах, зусім забываючы ў спрэчках і доказах сваёй правасці аб Евангельскім вучэнні. Падобную духоўную слепату можна растлумачыць тым, што вораг роду чалавечага спрабуе ўвесь час трымаць нас у стане аблуды. Святыя айцы Царквы досыць ясна характарызуюць такі стан і падкрэсліваюць, што ён ўласцівы людзям, якія не ачысцілі сваю душу.
Епіскап Веніямін нагадаў, што вельмі важна далучацца да духоўнага жыцця як мага раней. Было выказана пажаданне перад здзяйсненнем малебна на пачатак навучальнага года, каб падрастаючае пакаленне актыўна прымала ўдзел у агульных малітвах і набажэнствах. Бо калі мы ўпусцім гэты момант і першапачаткова не напоўнім сэрцы карысным для душы і спасіцельным, то ў іх буддзе пасеяна іншае насенне.
Сакратар Барысаўскай епархіі протаіерэй Аляксандр Вярбіла павіншаваў епіскапа Веніяміна з высокім прызначэннем і ад імя духавенства епархіі і багамольцаў паднёс букет кветак.
У завяршэнне ўладыка павіншаваў прысутных з нядзельным днём, прычаснікаў — з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.
Моладзевае брацтва ў гэты дзень арганізавала дабрачынны продаж поснай выпечкі.