У Нядзелю 13-ю пасля Пяцідзесятніцы мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
26 жніўня 201826 жніўня 2018 года, у Нядзелю 13-ю пасля Пяцідзесятніцы, у дзень свята яўлення Мінскай іконы Божай Маці і адданне свята Праабражэння Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), настаяцель храма ў гонар іконы Божай Маці «Знойдзенне загінуўшых» протаіерэй Павел Латушка, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, настаяцель храма роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія горада Мінска іерэй Святаслаў Рагальскі і клірыкі кафедральнага сабора.
Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў архімандрыт Сергій (Брыч).
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Па заамвоннай малітве мітрапаліт Павел і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята.
Імяніннікам было абвешчана мнагалецце, пасля чаго ўладыка Экзарх уручыў ім прасфоры і кветкі.
Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх павіншаваў духавенства і прыхаджан са святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання. Мітрапаліт сардэчна падзякаваў святарам і міранам, якія прыбылі, каб ушанаваць свята Мінскай іконы Божай Маці.
Уладыка Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.