У Нядзелю 13-ю пасля Пяцідзесятніцы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі здзейсніў Літургію ў Свята-Троіцкім саборы Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме

15 верасня 2019

top.jpg

15 верасня 2019 года, у Нядзелю 13-ю пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Троіцкім саборы Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі клірыкі Рускай духоўнай місіі.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі мітрапаліт Павел павіншаваў духавенства, прыхаджан і паломнікаў са святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, падаў усім архіпастырскае благаславенне і на малітоўную памяць уручыў усім вернікам абразкі святой блажэннай Валянціны Мінскай.

Church.by

Фотарэпартаж