У Нядзелю 14-ю пасля Пяцідзесятніцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў Аляксандра-Неўскім храме горада Слуцка
26 верасня 202126 верасня 2021 года, у Нядзелю 14-ю пасля Пяцідзесятніцы, перад Уздзвіжаннем, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Аляксандра-Неўскім храме горада Слуцка.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Слуцкай епархіі, благачынны Слуцкай царкоўнай акругі, настаяцель Міхайлаўскага кафедральнага сабора горада Слуцка протаіерэй Ігар Штэпа; настаяцель прыхода Аляксандра-Неўскага храма іерэй Сергій Рында; настаяцель прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы вёскі Балотчыцы іерэй Андрэй Каласей.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор Аляксандра-Неўскага храма горада Слуцка пад кіраўніцтвам Вікторыі Егеравай.
Дыяканскі чын здзейсніў протадыякан Ігар Мартыс.
Падчас Літургіі былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.
Пропаведзь перад прычасцем прамовіў настаяцель протаіерэй Ігар Штэпа.
Па заканчэнні Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх і святары здзейснілі хрэсны ход і слаўленне святому дабравернаму князю Аляксандру Неўскаму.
За працу ў славу Святой Царквы Хрыстовай Патрыяршы Экзарх уручыў медаль святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай, I ступені дырэктару ААТ «Слуцкі хлебазавод» Дзмітрыю Чырцу.
У завяршэнне Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.